
Фота Сяргея Нужэнкі, Радыё Свабода
На выбарчым участку ў Мінску ўсяго прагаласавалі 749 грамадзян Украіны. З іх за Уладзіміра Зяленскага прагаласаваў 281 чалавек, за Пятра Парашэнку — 206, за Юрыя Бойку — 58, за Аляксандра Вілкула - 56, Ігара Смяшко — 43, Анатоля Грыцэнку — 42, а за Юлію Цімашэнка — 31, паведамляе ўкраінская служба Радыё Свабода.
Ніякіх скаргаў у камісію не паступала, за выбарамі сачылі чацвёра назіральнікаў.
«Усё было празрыста і добра арганізавана», — заявіла Радыё Свабода назіральнік ад Сусветнага кангрэса ўкраінцаў Валянціна Логвiн.
Як паведамлялася раней, на выбарчых участках за мяжой перамагае Парашэнка. Ён мае 37%, Зяленскі — 26%, Грыцэнка — 9,90%, Смяшко — 6,46%, Бойка — 5,48%, Цімашэнка — 4,24%.
-
Прэзідэнт Кубы заявіў, што магчымы ваенны напад ЗША на краіну прывядзе да крывавай бойні з непрадказальнымі наступствамі
-
Суд адхіліў гучны пазоў Ілана Маска супраць кампаніі OpenAI і яе кіраўніка Сэма Альтмана
-
Трамп заявіў, што адмяніў новы ўдар па Іране па просьбе лідараў Катара, ААЭ і Саудаўскай Аравіі
Цяпер чытаюць
«Узнікаюць уяўленні, што палітвязні мусяць быць стойкімі, сабранымі, удзячнымі. А рэальнасць розная». Пагаварылі з людзьмі, якія водзяць дэпартаваных літаральна за руку
Каментары