Улада55

Лукашэнка: Інфармацыйнымі патокамі размываецца нацыянальны менталітэт, самабытнасць краін і народаў

Канцэпцыя інфармацыйнай бяспекі вынесена на абмеркаванне Рады бяспекі. Дакумент распрацоўваўся ў планавым парадку па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі з улікам асаблівасцяў і няпростых тэндэнцый сучаснага становішча, паведамляе БелТА.

«Неабходна эфектыўная дзейнасць дзяржавы па інфармацыйнай бяспецы. Яна павінна абапірацца на разумна выбудаваную прававую аснову і адзінае разуменне стратэгічных мэтаў і агульных задач», — заявіў ён

У ліку пазначаных практычных мер і аспектаў, звязаных з інфармацыйнай бяспекай, Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным больш уважліва падыходзіць да абароны галоўных канстытуцыйных асноў грамадства, перш за ўсё звязаных з дзяржаўным суверэнітэтам.

«Мы бачым, як інфармацыйнымі патокамі размываецца нацыянальны менталітэт, самабытнасць краін і народаў. Істотна змяняюцца сацыяльныя сувязі чалавека, стыль мыслення, спосабы камунікацыі, успрыманне рэчаіснасці. Усяму гэтаму варта супрацьпаставіць прынцыпы гуманізму і справядлівасці, прыярытэты моцных сямейных адносін і здаровага ладу жыцця», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

У цэлым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў цяперашні час інфармацыйная сфера набывае ключавое значэнне для любой дзяржавы і кожнага чалавека. Павышаюцца ўсебаковыя інтарэсы людзей, узрастае значэнне камунікацыйных тэхналогій. Беларусь дынамічна прасоўваецца ў фарміраванні інфармацыйнага грамадства, пра што сведчаць сусветныя рэйтынгі, у якіх краіна знаходзіцца на высокіх пазіцыях.

«У краіне няўхільна павялічваецца колькасць электронных рэсурсаў і камунікацый. У наступныя дзесяцігоддзі большасць галін будуць пераарыентаваны на новыя лічбавыя эканамічныя мадэлі. Дзяржава, безумоўна, зацікаўлена ў тым, каб людзі атрымлівалі максімальна поўную і праўдзівую інфармацыю. Мелі магчымасць абараніць свае асабістыя правы ў медыяпрасторы і ў цэлым падвышалі камфортнасць жыцця за кошт найноўшых дасягненняў», — заявіў беларускі кіраўнік.

Разам з гэтым Беларусь, як і ўсе краіны, не можа ігнараваць прынцыпова новыя рызыкі, звязаныя з інфарматызацыяй. «Прычым нарастанне ў свеце канфліктнасці і адсутнасць у гэтай сферы дакладных правіл паводзін ператвараюць гэтыя рызыкі ў рэальныя пагрозы канстытуцыйным асновам і ўсебаковаму развіццю любой дзяржавы», - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Лукашэнкі, выклікае непакой нарошчванне дэструктыўных уздзеянняў на грамадства, маніпуляванне масавай свядомасцю, распаўсюджванне недакладнай інфармацыі.

«Менавіта з іх пачынаюцца сацыяльныя катаклізмы сучаснасці. У выніку пакутуюць мільёны людзей, мяняецца палітычная карта свету. Адсоўваюць на другі план агульнапрынятыя нормы маралі і маральнасці. Жыццядзейнасць любой дзяржавы становіцца ўсё больш уразлівай ад камп'ютарных інцыдэнтаў», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён канстатаваў, што важнае значэнне для ўстойлівага развіцця краіны мае бяспечнае функцыянаванне сеткавай інфраструктуры. «Мы не рэкламуем шырока нашу дзейнасць па гарантаванне так званай кібербяспекі. Аднак яна праводзіцца далёка не першы год і арганічна інтэграваная ў адпаведныя міжнародныя службы. Разам з тым Беларусь не агароджаная ад кібератак і кіберзлачыннасці», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны21

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская пра ўдары Расіі па Украіне: Кожны такі ўдар толькі яшчэ раз паказвае сапраўдную сутнасць пуцінскага рэжыму10

«Было толькі $1000»: гэтыя мінчукі купілі кватэру амаль без ашчаджэнняў3

Прымусовыя аборты і продаж цнатлівасці. Былая гейша расказала пра цёмны бок сваёй працы

Ціханоўская прыехала на могілкі да Марыі Зайцавай2

Статкевіч — Калеснікавай: Людзі не скаціна на базары34

Ціханоўскую віталі кветкамі на вакзале ў Кіеве2

Расія звернецца ў Міжнародны суд ААН «для абароны рускіх» у Латвіі, Літве і Эстоніі24

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну25

Падземныя вучэнні ў Лондане. На закінутай платформе метро рэпетавалі адбіццё нападу Расіі на краіны Балтыі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны21

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць