Усяго патроху22

Брытанскі кот-клептаман скраў у малочніка грошы і прынёс дадому

Raechael Drouet

Кот-клептаман, вядомы ўсім суседзям у акрузе сваёй звычкай красці розны хлам, нарэшце прынёс дадому «нешта сапраўды вартае» — 25,7 фунтаў (каля 30 еўра) наяўнымі.

Кот па мянушцы Тэа вядомы жыхарам англійскага горада Іпсвіч сваёй прыхільнасцю да крадзяжоў калядных упрыгожанняў і цацак. Яго гаспадыні Рэйчэл Друэ часта даводзіцца шукаць уладальнікаў цацак і вяртаць скрадзенае катом.

Гаспадыня Тэа часам жартавала, што лепш бы яе гадаванец прынёс нешта больш каштоўнае — грошы, напрыклад.

І вось, Тэа нарэшце прынёс грошы. Васьмігадовы метыс сіямскага ката сцягнуў грошы, пакінутыя пакупніком малочніку ў суседняй прадуктовай краме.

Рэйчэл Друэ разам з сям'ёй перабраліся нядаўна на новае месца жыхарства і спадзяваліся, што кот кінуў дурную звычку.

Аднак кот не тое што не кінуў крадзеж, а, можна сказаць, выйшаў на новы ўзровень, пацягнуўшы з прылаўка пакецік з грашыма.

На шчасце, у пакеціку была запіска з адрасам, і муж Рэйчэл Пол Эдвардс змог вярнуць пакупніку скрадзеныя катом грошы.

«Ён патлумачыў маладому чалавеку, што наш кот — хуліган і адрозніваецца антысацыяльнай паводзінамі. Малады чалавек усміхнуўся і ўзяў грошы, як быццам такія выпадкі з ім адбываюцца пастаянна», — распавядае гаспадыня ката.

Па словах Пола Эдвардса, гэта быў «выдатны» спосаб пазнаёміць новых суседзяў са звычкамі ката.

Біёлаг Роджэр Табар, які вывучае паводзіны жывёл, кажа, што каты даволі часта прыносяць дадому «трафеі», але часцей за ўсё гэта ежа з суседніх смеццевых бакаў.

«Сапраўдныя каты-зладзеі — гэта тыя, хто прыносяць дадому тое, чым карыстаецца чалавек», — кажа біёлаг.

Гэта можа адбывацца таму, што ён не навучаны паляваць на жывую здабычу. Імаверна, ката занадта рана разлучылі з маці.

«Без нармальных зносін з маці і іншымі кацянятамі іх увагу ў дарослым стане прыцягваюць розныя «цацкі», і яны пачынаюць паляваць на гэтыя цацкі», — кажа Роджэр Табар.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай12

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай

Усе навіны →
Усе навіны

Ад нядзелі ў Беларусь прыйдзе лета

«Ідэя — сэкс»: сацсеткі ў захапленні ад хлопцаў, якія на ўніверсітэцкім конкурсе прыгажосці выйшлі ў вышыванках17

Ціханоўская: Колькі нас ні душаць рэпрэсіямі, ні палохаюць — мы з вамі працягваем упарта рабіць беларускую справу10

Андрэй Пачобут вярнуўся ў фэйсбук

Хто гэтыя людзі, якія масава расхвальваюць Лукашэнку ў каментарах? На гэтым тыдні яны масава павалілі ў Threads19

Вядомы лагатып цяпер будзе належаць сяброўцы Віктара Лукашэнкі4

Было мінус 20 градусаў, стала мінус 15. Намеснік кіраўніка МЗС Польшчы ацаніў пацяпленне адносін з Мінскам2

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі24

«Проста хочуць быць Масквой. Бессэнсоўна, непрадуктыўна, неабгрунтавана». Мінчукі спрачаюцца наконт будаўніцтва кальцавой лініі метро17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай12

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць