У кваліфікацыі Аляксандра была толькі 12-й (77,80), замкнуўшы тузін наймацнейшых, якая працягнула барацьбу за медалі.
Фінальная стадыя складалася з двух этапаў.
Аляксандра Раманоўская спачатку стала другой па выніках першага фінальнага раўнду (90,15), саступіўшы толькі аўстралійцы Лаўры Піл (97,99). А ў суперфінале, дзе за прызавыя месцы змагаліся 6 найлепшых спартсменак, беларусцы не было роўных (105,93).
Нагадаем, што тыдзень таму, 6 лютага, Саша выйграла чэмпіянат свету па фрыстайле.
А 23 лютага этап Кубка свету па фрыстайле пройдзе ў Раўбічах.
Чытаць таксама:
«Хачу добра размаўляць па-беларуску». Новая чэмпіёнка свету па фрыстайле расказвае пра бацькоў, амбіцыі і ўкулеле
Цяпер чытаюць
Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу

Каментары