Усяго патроху11

У Белавежскай пушчы ўпершыню зафіксавалі арла-магільніка

Арол-магільнік ўпершыню папоўніў сістэматычны спіс арнітафаўны Белавежскай пушчы, паведаміў БЕЛТА супрацоўнік навуковага аддзела нацыянальнага парку Вадзім Пракапчук.

Новы рэдкі від Aquila heliaca быў зарэгістраваны ў ліпені і атрымаў статус «залетнага». Маршрут арла-могільніка пралягаў над тэрыторыяй Белавежскай пушчы. Гэта была маладая самка Стэфанія, якая нарадзілася ў 2017 годзе ў Усходняй Славакіі і пазначана спадарожнікавым перадатчыкам. За два дні Стэфанія праляцела над заходняй часткай Беларусі практычна па мерыдыянальным кірунку, пасля чаго праз Калінінградскую вобласць паляцела ў Польшчу.

«Нават у такім залётным статусе раней гэты від у нас не рэгістраваўся. Адзіны раз арол-магільнік згадваецца ў публікацыі за 1898 год, дзе ён фігуруе як імператарскі арол (Aquila imperialis). Але згадка ў літаратуры не з'яўляецца падставай для ўнясення ў сістэматычны спіс. таму можна сказаць што цяпер ён туды трапіў упершыню дзякуючы славацкай праграме па маніторынгу за птушкамі. За ўсю гісторыю арніталагічных назіранняў гэта дзявятая рэгістрацыя віду ў Беларусі», - адзначыў навуковы супрацоўнік.

Арол-магільнік з'яўляецца буйным птушыным драпежнікам сямейства ястрабіных. Даўжыня яго цела складае 72-83 см, размах крылаў дасягае 190-210 см. Від гняздуецца ў стэпавай і лесастэпавай паласе Еўразіі на ўсход да Байкала і цэнтральных раёнаў Кітая. Ён аддае перавагу адкрытым прасторам, палюе на сярэдняга памеру дзічыну - суслікаў, суркоў, зайцоў, некаторых птушак.

Лічыцца, што магільнікам арла назвалі за тое, што ён закопвае памерлых суродзічаў.

Зараз арнітафауна Белавежскай пушчы налічвае больш за 250 відаў птушак, з якіх 186 гняздуюцца. Тут сустракаюцца 64 віду птушак, занесеных у апошні выданне Чырвонай кнігі Беларусі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна15

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна

Усе навіны →
Усе навіны

«Ён мае звычку крыху тупавата прыдумляць пастфактум». У Зяленскага адрэагавалі на заяву Лукашэнкі8

Даішнік, якога збіў машынай пенсіянер пад Мінскам, памёр у бальніцы. Яму зладзілі пышнае пахаванне19

Слаламны канал пад Мінскам будзе працаваць усё лета

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў110

Захісталася крэсла пад міністрам архітэктуры і будаўніцтва2

Былы палац Радзівілаў у Дзятлаве за 90 рублёў набыла расіянка22

Каля 100 студэнтаў пакінулі ЕГУ пасля прызнання ўніверсітэта «экстрэмісцкай арганізацыяй»3

МЗС выклікала часовага паверанага Літвы, заяўляе пра парушэнне мяжы ўкраінскім беспілотнікам3

СБУ нанесла магутны ўдар па штабе ФСБ на Херсоншчыне4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна15

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць