Улада22

Лукашэнка запатрабаваў навесці жалезны парадак у Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету

Аляксандр Лукашэнка, прызначаючы сёння Юрыя Церцеля начальнікам Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце Беларусі, запатрабаваў ад яго навесці жалезны парадак у гэтай структуры, піша БелТА.

«Ваша задача — прыйсці ў інспекцыю, разабрацца з тым штатам, з якім вы будзеце працаваць, паглядзець на людзей і жалезнай рукой навесці парадак у інспекцыі, а затым і ліквідаваць вузкія месцы, якія, магчыма, паўсталі ў краіне па ахове жывёльнага і расліннага свету», — даручыў кіраўнік краіны.

«Вельмі шмат будзе плётак, размоў, што Лукашэнка зноў узяў ухіл на прызначэнне вайскоўцаў у тыя ці іншыя грамадзянскія структуры. Я гэтага абсалютна не баюся, вы павінны быць да гэтага гатовыя.

Больш за тое, не скажаш, што Дзяржаўная інспекцыя — грамадзянская. А з тым бачаннем, якое ў мяне на гэтую інспекцыю, яна больш, чым ваенная», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка расказаў, што гэты дзяржорган ствараўся па яго ініцыятыве і на базе пэўных структур за кошт іх колькасці, каб не выдзяляць лішнія грошы з бюджэту і не пладзіць лішніх людзей у пагонах.

«У нас багацце адно — гэта прырода. Гасподзь нас надзяліў выдатнай прыродай, яе асновай з'яўляецца раслінны і жывёльны свет. Але гэты дар не можа быць бясконца добрым, калі да яго дрэнна ставіцца. Яго трэба берагчы, песціць, аднаўляць. Нашу прыроду і той жывёльны свет, з якім мы сёння жывем, трэба захаваць. Таму была створана гэтая інспекцыя», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка

Каментары2

Цяпер чытаюць

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў101

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

У небе над Рэчыцай — дрон2

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку2

У ЕС прыйдзецца плаціць па тры еўра за кожны тавар, куплены па-за межамі Еўрасаюза анлайн8

Ціхан Клюкач загінуў12

На Сызранскім НПЗ у Расіі бушуе пажар пасля атакі БПЛА, ёсць загінулыя3

Беларусам прыходзяць паведамленні аб аўтамабільных штрафах ад неіснуючых арганізацый1

Расіяне прыдумалі новую мутную схему, як ездзіць на люксавых аўто з беларускімі нумарамі і эканоміць грошы6

Ціханоўская: У Беларусі не павінна быць ніводнага палітвязня. Мы працягнем змагацца, каб кожны і кожная выйшлі на свабоду11

«А куды падзеліся сметніцы ў Мінску?» Камунальнікі пракаментавалі скаргі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў101

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць