Кіеўскі метрапалітэн паведаміў у фэйсбуку, што з нагоды Дня вышыванкі 17 мая людзі, апранутыя ў нацыянальную ўкраінскую вопратку, змогуць бясплатна карыстацца метро, піша Радыё Свабода.
Праўда, акцыя будзе дзейнічаць толькі тры гадзіны (з 8:00 да 11:00) і толькі на шасці станцыях: Майдан Незалежнасці, Крэшчацік, Залатыя вароты, Лыбідзкая, Універсітэт, Арсенальная.
У гэты час на станцыях будуць дзяжурыць прадстаўнікі аднаго з украінскіх банкаў, які выступіў спонсарам акцыі, якія будуць аплачваць праезд людзей у вышыванках бескантактавымі аплатнымі картамі.
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць

Каментары