Свет4040

У Кітаі здымаюць абмежаванне ў два тэрміны для кіраўніка краіны

Цэнтральны камітэт Камуністычнай партыі Кітая (ЦК КПК) прапанаваў прыбраць з канстытуцыі краіны палажэнне аб тым, што старшыня і віцэ-старшыня КНР могуць «займаць пасаду не больш за два тэрміны запар». Пра гэта паведаміла ў нядзелю агенцтва «Сіньхуа».

Прапанаваныя папраўкі Канстытуцыі могуць быць разгледжаныя падчас першай сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў (УСНП, вышэйшы заканадаўчы орган) 13-га склікання. Паводле апублікаваных планаў, яна пачнецца 5 сакавіка.

Адным з найважнейшых пунктаў парадку дня стане пераабранне цяперашняга старшыні КНР Сі Цзіньпіна на новы пяцігадовы тэрмін. Па прадстаўленні кіраўніка дзяржавы на аналагічны тэрмін павінна быць зацверджана кандыдатура на пасаду прэм'ера Дзяржсавета КНР, якім, верагодна, зноў стане Лі Кэцян.

Паводле дзеючых на працягу апошніх дзесяцігоддзяў палітычных традыцый, кожнае пакаленне кіраўнікоў павінна знаходзіцца ва ўладзе не больш за 10 гадоў. Згодна з імі, сёлетняе «пятае пакаленне» кіраўнікоў на чале са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам мусіла завершыць працэдуру перадачы ўлады пераемнікам у 2023 годзе.

Акрамя таго, паводле агенцтва «Сіньхуа», ЦК КПК прапанаваў унесці тэарэтычныя палажэнні Сі Цзіньпіна аб новай эпосе развіцця сацыялізму з кітайскай спецыфікай ў Канстытуцыю краіны.

На XIX з'ездзе КПК, які адбыўся ў кастрычніку 2017 года, ідэі Сі Цзіньпіна былі ўнесеныя ў яе статут. Імя цяперашняга старшыні КНР унеслі ў пералік ідэалагічных асноў дзейнасці партыі разам з Мао Цзэдунам і Дэн Сяопінам.

Каментары40

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура24

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

У Паўднёвай Карэі знайшлі ваўка, які збег з заапарка. За яго пошукамі сачыла ўся краіна

Штрафы за прапаганду бяздзетнасці? «Хай сам нараджае»8

Ганна Бонд пакпіла наконт «выцця з балот» пра арышты ў архітэктурным бюро «Зробім». Ох ёй і адказалі28

Кіраўнік Пентагона працытаваў замест Бібліі ўрывак з «Крымінальнага чытва»18

У Гродне заўважылі лісу з лісянятамі2

Памёр пастар Аляксандр Барысюк

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма43

Зламаўся цягнік Гомель — Мінск

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура24

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць