Свет77

З сакавіка Польшча ўводзіць паступовую забарону на гандаль у нядзелю

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў закон, у якім утрымліваецца паступовая адмова ад гандлю ў нядзельныя дні. Цырымонія падпісання адбылася сёння ў прэзідэнцкім палацы і трансліравалася ў прамым эфіры польскага тэлебачання, паведамляе БелТА.

Польскі лідэр падкрэсліў, што практыка адмовы ад гандлю па нядзелях ўжо даўно дзейнічае ў многіх краінах ЕС. Парламент Польшчы прыняў закон аб абмежаванні гандлю ў нядзелі у канцы 2017 года.

Анджэй Дуда

Ініцыятарамі закона сталі прафсаюз «Салідарнасць» і каталіцкая царква. Згодна з дакументам, з 1 сакавіка 2018 года абмежаванне гандлю будзе адбывацца ў кожную другую нядзелю месяца.

У 2019 годзе крамы па нядзелях будуць працаваць толькі раз у месяц. З 2020 года забарона ўступіць у сілу цалкам: у Польшчы нельга будзе зрабіць пакупкі ў апошні дзень тыдня, за выключэннем некалькіх нядзель перад буйнымі святамі.

Парушальнікам закона будзе пагражаць штраф ад 1 тыс. Да 100 тыс. Злотых ($285 — $28,5 тыс.). У дакуменце ёсць шэраг выключэнняў. Так, забарона не будзе тычыцца пякарань, кандытарскіх, аўтазаправак, кіёскаў, гасцініц і шэрагу іншых малых аб'ектаў рознічнага гандлю.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся9

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Усе навіны →
Усе навіны

Махляры загадалі мінчанцы прыйсці з усімі дакументамі да цэнтральнага ўваходу КДБ6

На станцыі метро ляжаў чалавек. Што адбылося?

Што стаіць за новымі пагрозамі Крамля «сістэмна біць па Кіеве» і каму яны накіраваныя?5

У Мінску прадаецца міні-кватэра ўсяго за 33 тысячы даляраў3

Крысціна Ціманоўская збіраецца стаць вядучай на «Белсаце»13

Радыкальныя змены ў транспартнай схеме Магілёва: закрыццё праспекта Міру закране 27 маршрутаў1

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў16

NASA плануе да 2032 года развярнуць на Месяцы жылую станцыю3

13‑гадовы спявак з Мінска ледзь не загінуў, калі катаўся на электрасамакаце2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся9

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць