Спорт4141

Лукашэнка пракаментаваў адхіленне Расіі ад Алімпіяды-2018

Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю вакол немагчымасці для расійскіх спартоўцаў выступаць на Алімпіядзе ў паўднёвакарэйскім Пхенчхане ў 2018 годзе пад дзяржаўным сцягам з-за рашэння Міжнароднага алімпійскага камітэта пра адхіленне Расіі ад Гульняў.

Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў сёння, размаўляючы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву ААТ «Камволь», піша БелТА.

«Мне цяжка судзіць і казаць пра тое, што адбылося. Што мы ведаем? Мы ведаем вось гэты гвалт у СМІ: пакрыўдзілі, накацілі, задушылі і гэтак далей. Пакуль няма абсалютна спакойных, узважаных разваг. Не было, прынамсі, да таго, як прэзідэнт Расіі (правільна, я лічу) зрабіў заяву, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Кожны спартсмен, калі ён хоча, павінен паехаць пад любым сцягам на Алімпіяду. Калі б гэта, не дай бог, здарылася з беларусамі, я б паступіў дакладна так. Ты можаш, гэта тваё жыццё, едзь і паказвай вынік».

«Гэтую праблему Расія можа вырашыць прыгожа, давёўшы ўсяму свету, што яна — вялікая спартыўная дзяржава і ў адносінах да яе паступілі несправядліва, калі расійскія спартсмены туды паедуць і выйграюць і ў сноўбордзе, і ў лыжных гонках, і ў біятлоне, у шорт-трэку, і ў хакеі. Вось гэта будзе самае яркае сведчанне, што да Расіі неабгрунтаваныя прэтэнзіі», — заявіў ён.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ён не прыхільнік таго падыходу, што ўся Расія фактычна «оптам» пазбаўленая ўдзелу ў Алімпіядзе. «Кожны спартсмен павінен несці сваю адказнасць», — упэўнены беларускі лідар.

Ён падкрэсліў, што караць трэба толькі тады, калі на ўзроўні дзяржавы падтрымлівалася ўжыванне допінгу. «Але такой высновы МАК не зрабiў», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

«Думаю, Расія гэта перажыве. Трэба проста паехаць і паказаць, што Расія — магутная спартыўная дзяржава. І ўсім стане усё зразумела.

А калі паехаць і заняць апошняе месца, тады вы ведаеце, якое меркаванне будзе… Таму ўсё ў руках спартсменаў. Едзь і даказвай (чыстыя спартсмены). А ўсякія ацэнкі, развагі і іншае — гэтая пена схлыне, з'явіцца цвярозасць. Расія ж сама прызнала, што былі парушэнні. Вось яны там разбяруцца і зробяць адпаведныя высновы», — сказаў ён.

«Я ўпэўнены, што без Расіі сусветны спорт збяднее. Таму Расія ўсё роўна будзе ў гэтым алімпійскім і сусветным спартыўным руху. У гэтым я на 100% перакананы. Усё ў руках самой Расіі і, перш за ўсё, спартсменаў Расіі», — рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Каментары41

Цяпер чытаюць

Тэрарыст у Кіеве забіў шэсць чалавек і забарыкадзіраваўся ў супермаркеце. Яго застрэлілі падчас штурму2

Тэрарыст у Кіеве забіў шэсць чалавек і забарыкадзіраваўся ў супермаркеце. Яго застрэлілі падчас штурму

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус, якому забаранілі ўязджаць у Еўропу, знайшоў хітры спосаб, як гэта абысці7

Спецыялісты патлумачылі, наколькі небяспечныя масты і пуцеправоды, хібы якіх паказваюць у інтэрнэце2

Беларусы за 10 гадоў аб'ехалі ўсе раёны краіны. А цяпер яны падзяліліся парадамі, памылкамі і склалі шэсць маршрутаў для пачаткоўцаў5

Памёр Вячаслаў Нікіфараў

Улады Малдовы замкнулі расійскіх вайскоўцаў у Прыднястроўі11

Беларуска аб'явіла пошук сяброўкі для «бостанскага шлюбу». Яе падтрымалі21

«Вам прыйдзецца вучыцца». Лукашэнка параўнаў беларускую дыктатуру з амерыканскай дэмакратыяй13

У Фінляндыі дырыжор так старанна кіраваў аркестрам, што выбіў з рук музыканткі скрыпку XVIII стагоддзя1

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст у Кіеве забіў шэсць чалавек і забарыкадзіраваўся ў супермаркеце. Яго застрэлілі падчас штурму2

Тэрарыст у Кіеве забіў шэсць чалавек і забарыкадзіраваўся ў супермаркеце. Яго застрэлілі падчас штурму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць