Грамадства3737

Што было на шэсці ў Курапаты ФОТЫ

Сёння ў Мінску адбылося традыцыйнае шэсце ў Курапаты. У ім узялі ўдзел каля 300 чалавек.

Сярод удзельнікаў былі ветэран нацыянальна-вызваленчага руху Ніна Багінская, мастак Аляксей Марачкін, палітолаг Андрэй Ляховіч, выдавец Алесь Мазанік, літаратар Канстанцін Касяк, кіраўніцтва Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ, Партыі БНФ, Хрысціянскай дэмакратыі.

Народжаная ў 2014-м Арына Яроменак была адной з наймаладзейшых удзельніц шэсця памяці ў Курапаты. Шэсце адбылося ў нядзелю 5 лістапада ў Мінску.

На фота ніжэй: на плячах у таты, цесляра Уладзя Яроменка.

Удзельнікі неслі нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі, восеньскія кветкі, самаробныя плакаты з асуджэннем камуністычнай і савецкай спадчыны.

Чытайце таксама: Міліцыя спыніла правакатараў, якія спрабавалі перашкодзіць шэсцю ў Курапаты ВІДЭА

Прынеслі ў Курапаты і новы крыж.

Чытайце таксама: Арганізатары шэсця ў Курапаты папрасілі жанчыну прыбраць плакат супраць дзедаўшчыны

Шэсце да Курапацкай гары доўжылася амаль тры гадзіны.

У Курапатах адбыўся кароткі мітынг. На ім быў зачытаны зварот Зянона Пазняка.

Мастак Алесь Марачкін прыйшоў у Курапаты з самаробным плакатам.
На палітолагу Андрэю Ляховічу (злева) была вялікая нацыянальная стужка.
Наша будучыня — беларускія дзеці.
Святлана Каваленка з Аб'яднанай грамадзянскай партыі (злева) і рэжысёрка Вольга Нікалайчык.

Шэсце ў Курапаты арганізоўвае Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ. Яно было дазволенае Мінгарвыканкамам. За парадкам на дэманстрацыі сачылі каля 50 міліцыянтаў, над праспектам лётаў міліцэйскі дрон.

Курапаты — гэта месца пахавання ахвяраў савецкага рэжыму. Мяркуецца, што там спачываюць некалькі дзясяткаў тысяч закатаваных.

Каментары37

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў17

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Найбуйнейшай у свеце фан-супольнасцю Лэдзі Гагі кіруе хлопец з Мінска, які адседзеў за пратэсты. Расіяне паспяшаліся запісаць яго ў свае16

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?19

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам20

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў17

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць