Свет1818

СМІ: Каталонія абвесціць незалежнасць 27 кастрычніка

Getty Images

21 кастрычніка ўрад Іспаніі абвясціў, што мае намер выканаць арт. 155 Канстытуцыі. Ён дэкларуе, што, калі адзін з рэгіёнаў не выконвае свае абавязацельствы перад дзяржавай альбо шкодзіць нацыянальным інтарэсам Іспаніі, урад ухвалення сената мае права прымяніць любыя меры ў рамках закона, каб выправіць сітуацыю, піша РБК.

Галасаванне ў сенаце па каталонскім пытанні прызначана на 27 кастрычніка. Мадрыд перакананы, што зараз мае месца парушэнне абодвух палажэнняў артыкула — невыкананне абавязацельстваў і шкоду дзяржаўным інтарэсам.

Але да пасяджэння сената парламент Каталоніі правядзе экстранную сесію, дзе абмяркуе свой адказ на дзеянні Мадрыда. У сваёй калонцы на The Independent генеральны сакратар каталонскай Рады па публічнай дыпламатыі Альберт Роё-Марыне паабяцаў, што сесія стане «гістарычнай».

А па дадзеных іспанскай газеты La Razon, на сесіі, якая адбудзецца 27 кастрычніка, Карлес Пучдэмон і яго паплечнікі абвесцяць пра незалежнасць Каталоніі.

Ва ўрада Каталоніі ёсць два асноўныя варыянты адказу Мадрыду. Альбо рэгіянальны парламент канчаткова прымае дэкларацыю аб незалежнасці, альбо Пучдэмон апярэдзіць Мадрыд і сам распусціць рэгіянальны парламент. У любым выпадку на выпрацоўку адказу ў Барселоны ўсяго чатыры дні.

Раней крыніцы Bloomberg сцвярджалі, што ўжо ў панядзелак, 23 кастрычніка, парламент Каталоніі будзе абмяркоўваць тэхнічныя пытанні абвяшчэння незалежнасці.

***

1 кастрычніка на рэферэндуме ў Каталоніі 90% выбаршчыкаў пры яўцы ў 43% (2,28 млн з 5,31 млн выбаршчыкаў) выказаліся за аддзяленне ад Іспаніі. Мадрыд палічыў правядзенне рэферэндуму незаконным. У сваю чаргу Пучдэмон заявіў, што Каталонія атрымала права на незалежнасць, але спачатку прапануе Мадрыду перамовы. Рахой у адказ запатрабаваў ад Пучдэмона растлумачыць, абвясціла аўтаномія незалежнасць ці не. Не дачакаўшыся ад Барселоны выразнага адказу, урад Іспаніі і накіраваў на зацвярджэнне меры ў кантэксце прымянення арт. 155 Канстытуцыі.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах4

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах

Усе навіны →
Усе навіны

Акунін расказаў, што неабходна, каб выжыць, калі ты застаўся ў кепскай краіне8

64‑гадовага віцэ-чэмпіёна па аўтаспорце кінулі ў калонію за палітыку. Арыштавалі пасля вяртання з-за мяжы3

Трамп паабяцаў Венгрыі росквіт, калі ва ўладзе застанецца Орбан22

Вэнс — Ірану: Не гуляйце з намі!6

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго8

Самая дзіўная выбарчая сістэма ў свеце. Пяць невідавочных рэчаў, якія важна ведаць пра выбары ў Венгрыі2

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў29

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах4

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць