Навука і тэхналогіі44

Віртуальная і дапоўненая рэальнасць: што гэта і ў чым адрозненне?

Апошнім часам з’явілася шмат новых спосабаў узаемадзеяння чалавека з мабільнай электронікай. Такія словы як «віртуальная і дапоўненая рэальнасць», «інтэрнэт рэчаў», «блокчэйн», «нейрасеткі», а таксама розныя «разумныя» рэчы, усё больш ўваходзяць у паўсядзённасць. Мы вырашылі стварыць цыкл артыкулаў, у якіх будзем распавядаць пра самыя новыя тэхналогіі. Наша мэта — дапамагчы вам не заблытацца ў сучаснай тэрміналогіі, якая ўсё часцей ужываецца ў СМІ, у тым ліку на старонках «Нашай Нівы».

Мы ўжо распавядалі пра тое, што ахоплівае паняцце «інтэрнэт рэчаў».

Чытайце: «Чалавек будзе абгорнуты»: як «інтэрнэт рэчаў» зменіць наша штодзённае жыццё

Цяпер давайце разбяромся, што такое «віртуальная» і «дапоўненая» рэальнасці і ў чым іх кардынальнае адрозненне.

Віртуальная (штучная) рэальнасць

Паняцце штучнай рэальнасці было ўпершыню сфармулявана амерыканскім камп’ютарным мастаком Майранам Кругерам у канцы 1960-х. У той час гэта было нечым вельмі фантастычным, і мала хто мог паверыць, што праз пяцьдзясят год чалавек зможа паглыбіцца ў новую, самастойна створаную, рэальнасць.

Галоўнай мэтай віртуальнае рэальнасці (VR, ад анг. virtual reality) з'яўляецца перанос карыстальніка з рэальнага свету ў абсалютна новы, створаны з дапамогай адпаведных камп’ютарных вылічэнняў. VR — гэта набор спосабаў для перамяшчэння і ўзаемадзеяння ў віртуальным свеце.

Віртуальная рэальнасць імітуе як ўздзеянне на чалавека, так і рэакцыі на гэтае ўздзеянне. З дапамогай спецыяльных тэхнічных прыладаў яна перакідвае чалавека ў свет, які перадаецца карыстальніку праз яго адчуванні: зрок, слых, нюх, дотык.

Найбольшую распаўсюджанасць атрымалі адносна танныя і кампактныя акуляры віртуальнае рэальнасці: Samsung Gear VR, Playstation VR, LG 360 VR і шмат іншых — з кожным годам іх з’яўляецца ўсё больш. Большасць такіх акуляраў працуе пры дапамозе ўстаўленага ў іх смартфона і перадачы яго выявы чалавеку праз лінзы ў акулярах.

Такія гаджэты здольныя ўспрымаць кручэнне галавы, але не разумеюць рухаў цела, бо для гэта патрэбная якая-небудзь знешняя камера. Таму ўсё, што можа карыстальнік, — прысутнічаць у віртуальнай рэальнасці, а таксама праводзіць невялікія дзеянні з дапамогай кіравання галавой ці кнопкай на саміх акулярах, але ж не можа рабіць самага цікавага: перамяшчацца, «жыць» у віртуальным свеце.

Для стварэння «ідэальнай», то бок найбольш рэалістычнай, віртуальнай рэальнасці, выкарыстоўваюцца складаныя тэхнічныя сродкі, якія забяспечваюць вялікую колькасць ступеней свабоды (нахіленне галавы, гарызантальныя і вертыкальныя рухі галавой, перамяшчэнні цела і іншыя).

Існуе нават так званы «віртуальны рэтынальны манітор», які праецыруе карцінку на вока, і чалавек бачыць новую рэальнасць наўпрост перад сабой. Такія тэхналогія з’яўляюцца вельмі дарагімі і рэдка выходзяць за межы навуковых лабараторый, кінастудый і іншых спецыялізаваных установаў.

Дапоўненая рэальнасць

Дапоўненая рэальнасць (AR, ад анг. augmented reality) — гэта тэхналогія, якая дазваляе дадаваць малюнкі, гук, відэа і іншыя элементы у рэальны свет з дапамогай камп'ютэрных тэхналогій, якія робяць усё гэта ў рэжыме рэальнага часу.

Самым вядомым прыкладам выкарыстання дапоўненае рэальнасці ёсць намаляваная на рэальнай выяве траекторыя палёту шайбы падчас хакейнага матчу або адсочванне палажэння розных гульцоў.

Для стварэння дапоўненае рэальнасці можна абысціся без спецыяльных акуляраў ці шлемаў. Апошнія распрацоўкі дазваляюць выкарыстоўваць яе з дапамогай звычайных смартфонаў і планшэтаў.

Самы сучасны прыклад — прэзентаваная ў чэрвені 2017 года кампаніяй Apple тэхналогія ARKit. Дастаткова навесці тэлефон або планшэт, напрыклад, на стол, і на экране вы ўбачыце новы свет, які існуе наўпрост на вашым стале і вакол яго.

Дапоўненая рэальнасць адкрывае сапраўды вялікія магчымасці. Напрыклад, скарыстаўшыся гэтай тэхналогіяй, кампанія IKEA стварыла мабільны дадатак, які дазваляе паглядзець, як будзе выглядаць той ці іншы прадмет інтэр’еру ў вашым пакоі, проста зірнуўшы на яго праз экран мабільнае прылады. Падобным чынам можна ўбачыць на вуліцах горада пакемонаў падчас баўлення часу з папулярнай гульнёй Pokemon GO.

Карэннае адрозненне двух апісаных вышэй відаў рэальнасці ў тым, што віртуальная канструюе новы штучны свет, а дапоўненая толькі ўносіць асобныя штучныя элементы ва ўспрыманне свету рэальнага.

Практычная ж розніца VR і AR заключаецца ў розных ступенях складанасці ажыццяўлення гэтых тэхналогій. Але і першая, і другая, відавочна, маюць вялікі патэнцыял і могуць адыграць вялікую ролю ў развіцці цывілізацыі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку33

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Сталініста Драбышэўскага выгналі з Камуністычнай партыі Беларусі11

Лукашэнка сказаў, што ў яго няма сяброў23

Зборныя Беларусі па хакеі не дапусцілі да чэмпіянатаў свету ў 2027 годзе7

«Яшчэ нічога не патраціў». Бяляцкі расказаў, на што патраціць грошы ад Нобелеўскай прэміі міру7

На мінскай Камароўцы ўпалі цэны: бананы каштуюць 1,9 рубля, мандарыны — 3,9

З ютуба выдаленыя два чарговыя стрымы Ціханоўскага21

Легендарны хакеіст з беларускімі каранямі Грэцкі падтрымаў адмову Канады выдаваць візы расійскім хакеістам

Па тэлевізары паказалі, як Баскаў падарыў заплечнікі шматдзетнай сям’і. А пра іх дом за $1,8 мільёна прамаўчалі14

ГУР вызначыла расіян, датычных да ўдару па Камышавасе, дзе забілі як мінімум 55 чалавек8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку33

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць