Як стала вядома «Нашай Ніве», да канца года вырастуць заробкі ў беларускіх вайскоўцаў і сілавікоў агулам: у супрацоўнікаў Міністэрства ўнутраных спраў, Следчага камітэта, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Дэпартамента фінансавых расследаванняў і г.д.
Рабіцца гэта будзе праз пераразлік памеру грашовага забеспячэння з улікам карэктуючых каэфіцэнтаў.
У лічбах, як нам патлумачылі вайскоўцы, гэта будзе выглядаць як працэнт да акладу — некаторыя спадзяюцца на павышэнне акладаў на 40%, але не адразу, а ў два этапы па 20%, першы з якіх мае адбыцца ўжо ў верасні.
У той жа час у сілавікоў могуць забраць некаторыя грашовыя бонусы, якія яны атрымлівалі пры выхадзе ў адпачынак.
Павышэнне памеру грашовага забеспячэння таксама прывядзе да павелічэння вайсковых пенсій.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары