Навука і тэхналогіі33

Астраномы паўторна злавілі «радыёсігнал прышэльцаў» з далёкай галактыкі

Астраномы з праекта Breakthrough Listen упершыню зафіксавалі адразу некалькі паўтораў загадкавага радыёсігналу FRB 121102, крыніца якога меркавана знаходзіцца ў галактыцы за тры мiльярды светлавых гадоў ад Зямлі, паведамляе прэс-служба фонда Breakthrough Initiative.

«Мы назіралі за меркаванымі крыніцамі FRB-выбліскаў у рамках нашай праграмы па пошуку слядоў пазаземнага розуму ля бліжэйшых зорак. Раніцай у суботу 26 жніўня астраном Вішал Гайджар з універсітэта Каліфорніі ў Берклі, назіраў за FRB 121.102 пры дапамозе тэлескопа ў Грын-Бэнкс. Агулам яму і іншым удзельнікам праекту ўдалося зафіксаваць 15 новых выбліскаў, якія зыходзілі ад FRB 121102, што пацвердзіла, што крыніца існуе, і раскрыла некалькі раней невядомых яго асаблівасцяў», — паведамляе фонд.

Упершыню пра існаванне таямнічых выбліскаў радыёвыпраменьвання (fast radio-burst, FRB) астраномы загаварылі ў 2007 годзе, калі яны былі выпадкова адкрытыя падчас назіранняў за радыёпульсарамі пры дапамозе тэлескопа Паркс у Аўстраліі.

Увесну пазамінулага года навукоўцы высветлілі, што крыніцай адной з такіх FRB-выбліскаў была эліптычная галактыка, размешчаная ў 6 мільярдах светлавых гадоў ад Млечнага Шляху, што прымусіла іх выказаць думку, што падобныя воплескі нараджаюцца падчас зліцця нейтронных зорак ці іншых кампактных аб'ектаў, якія ператвараюцца ў чорную дзірку.

У далейшым астрафізікі выявілі, што FRB-ўспышкі паўтараюцца, тым самым паставіўшы гэтыя тэорыі пад сумнеў.

Поўны аналіз вынікаў назіранняў будзе ў бліжэйшы час апублікаваны ў адным з рэцэнзаваных навуковых часопісаў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ34

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

«Я сяджу з Пратасевічам. Піпец!» Нявеста Рамана Пратасевіча расказала гісторыю іх знаёмства25

Галоўны трэнер гандбольнага клуба «Мяшкоў» памёр ва ўзросце 50 гадоў

Проста пасярод Гамбурга воўк укусіў жанчыну ў твар9

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона2

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія44

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ34

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць