Здарэнні33

Гендырэктар Маладзечанскага завода металаканструкцый асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі

Суд Ленінскага раёна Мінска вынес прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да генеральнага дырэктара ААТ «Маладзечанскі завод металаканструкцый» і яго намесніка па эканоміцы і фінансах, паведамілі БелТА ў прэс-службе Вярхоўнага суда.

Гендырэктар асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Намеснік асуджаная да 6 гадоў з адбыццём пакарання ў калоніі агульнага рэжыму.

У абаіх канфіскуюць маёмасць і пазбавяць права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

З абвінавачаных будзе спагнана ў салідарным парадку на карысць ААТ «Будмаш» ў кошт пакрыцця шкоды, нанесенай злачынствам, больш за Br51 тыс.

Злачынныя дзеі абвінавачанымі былі зьдзейсьнены яшчэ ў 2015 годзе падчас працы ў ААТ «Будмаш» у Мінску. Аднак стала вядома аб іх толькі тады, калі яны ўжо займалі пасады на Маладзечанскім заводзе металаканструкцый. Як паведамлялася, на працягу практычна года ў афіцыйныя дакументы прадпрыемства ўносіліся загадзя ілжывыя звесткі, тым самым скажаліся даныя дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці.

Пасля падпісання дакументы з улікам папярэдняй дамоўленасці з гендырэктарам накіроўваліся ў Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, а таксама ў галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінска. Тым самым абвінавачаныя пераследавалі карыслівую і іншую асабістую зацікаўленасць. Гаворка ішла аб атрыманні прэмій і ўзнагародаў пры адсутнасці на тое падстаў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

Сайт Reform.news прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

«Анджэя няма — абмену няма». Каардынатар польскіх спецслужбаў распавёў падрабязнасці абмену Пачобута4

Дзярждэп ЗША выпусціць лімітаваную серыю пашпартоў з выявай Трампа ўнутры5

У стогадовай кватэры ў Мінску зрабілі класны лофт7

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму4

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі перахапіў уладу ў Маджтабы Хаменеі6

Камунальнікі пойдуць аглядаць кватэры беларусаў4

Андрэй Пачобут сустрэўся з жонкаю

У Гродзенскім заапарку з'явіўся новы жылец — Лёня Агуці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць