Мілінкевіч: Дзеяньні Расіі супярэчаць рэзалюцыям ААН
Лідэр Руху за Свабоду заклікае грунтавацца на прынцыпах прызнаньня непарушнасьці тэрытарыяльнай цэласнасьці і сувэрэнітэту Грузіі.
Аднабаковае прызнанне Расіяй незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі – гэта парушэнне нормаў міжнароднага права, якое вядзе да нестабільнасці і напружанасці ў рэгіёне былога СССР. Такія дзеянні з боку пастаяннага сябра Рады Бяспекі ААН ствараюць вельмі небяспечны прэцэдэнт, бо яны супярэчаць рэзалюцыям ААН і Хельсінскаму Акту, - адзначае ў сваёй заяве Аляксандр Мілінкевіч.
Палітыка Беларусі павінна грунтавацца на прынцыпах прызнання непарушнасці тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Грузіі.
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары