Здарэнні55

Упаляваў аленя — адправіўся ў калонію

Жыхар Камянецкага раёна прысуджаны да двух гадоў калоніі за незаконную здабычу аленя на тэрыторыі нацыянальнага парку «Белавежская пушча».

«Зімой 33-гадовы мясцовы жыхар расставіў пасткі на тэрыторыі Бялянскага лясніцтва. У адзін з дзён ён знайшоў у пастцы самку высакароднага аленя. Мужчына разрэзаў тушу. Мяса забраў з сабой, пакінуўшы ў лесе галаву і канечнасці жывёлы, - паведаміла БЕЛТА старшы пракурор аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Надзея Некрашэвіч. - Факт незаконнага палявання усталявалі супрацоўнікі нацпарка. Па слядах яны дайшлі да хаты браканьера, дзе знайшлі шкуру і мяса аленя. У дачыненні да мужчыны была ўзбуджаная крымінальная справа за незаконнае паляванне».

Устаноўлена, што сваімі дзеяннямі вясковец нанёс прыродзе ўрон у асабліва буйным памеры - на суму 6,9 тысяч рублёў.

Суд прызнаў жыхара раёна вінаватым. Яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на два гады ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму і пазбаўлення права займацца паляваннем на пяць гадоў.

Мужчыну таксама аштрафавалі на 100 базавых велічынь (2,3 тысячы рублёў). Акрамя таго, з мужчыны спагналі ў даход дзяржавы суму нанесенай прыродзе шкоды.

Прысуд уступіў у законную сілу.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Пара падманвала мужчын на сайтах знаёмстваў — клюнулі 60 чалавек1

«Лукашэнка назваў нас дэзерцірамі». Гісторыя беларускі, якая ў 1970‑я ўцякла з беларускага калгаса ў Літоўскую ССР2

Жыхарку Маладзечна, якая выйшла з бел-чырвона-белым сцягам у першыя дні вайны, асудзілі да 3 гадоў калоніі2

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца13

Ціханоўская прыехала на Саміт еўрапейскіх лідараў у Ерэван3

У Камянецкім раёне ўчора прапала сямігадовая дзяўчынка. Яе знайшлі ў вадзе1

Затрыманыя Вольга Муская і Валеры Краснагір1

Севярынец выдае кнігу, дзе будзе 71 беларускі храм, што ён намаляваў з турмы і калоніі для сына2

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць