Здарэнні

У гамяльчанкі выкралі кашалёк з грашыма для аперацыі дзіцяці

Невядомая жанчына ў адным з гандлёвых цэнтраў Гомеля скрала кашалёк з буйной сумай грошай, якія пацярпелая збірала на аперацыю свайму дзіцяці. Пра гэта БЕЛТА паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Юрый Пількевіч.

Інцыдэнт адбыўся ў 10.20 18 мая ў магазіне «Чарнігаўскі» абласнога цэнтра. «Кашалёк выпаў з сумкі пацярпелай, калі яна стаяла ў чарзе ў касу. Невядомая жанчына незаўважна падняла яго і знікла з гандлёвага цэнтра. Праўда, паспела трапіць у аб'ектыў камер відэаназірання», — сказаў афіцыйны прадстаўнік УУС.

У кашальку знаходзілася буйная сума (1 тыс. 645 еўра, $320 і Br75), якія пацярпелая збірала на аперацыю свайму дзіцяці.

Супрацоўнікі праваахоўных органаў высвятляюць асобу зламысніцы. Яе прыкметы: 40-45 гадоў, сярэдняга росту, шчыльнага целаскладу, валасы светлыя, кароткія.

Грамадзян, якія валодаюць якой-небудзь інфармацыяй аб гэтым здарэнні, просяць паведаміць па тэлефонах 8 (029) 608-26-02 або 102

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура24

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

«Тытанік» курсуе па Дзвіне ў Віцебскай вобласці

Папа Леў: Жменька тыранаў разбурае свет11

На Камароўцы з’явіліся першыя беларускія клубніцы

У Паўднёвай Карэі знайшлі ваўка, які збег з заапарка. За яго пошукамі сачыла ўся краіна

Штрафы за прапаганду бяздзетнасці? «Хай сам нараджае»8

Ганна Бонд пакпіла наконт «выцця з балот» пра арышты ў архітэктурным бюро «Зробім». Ох ёй і адказалі28

Кіраўнік Пентагона працытаваў замест Бібліі ўрывак з «Крымінальнага чытва»18

У Гродне заўважылі лісу з лісянятамі2

Памёр пастар Аляксандр Барысюк

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура24

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць