Свет77

Пракуратура Турцыі запатрабавала для Гюлена 3623 пажыццёвыя тэрміны

Турэцкія пракуроры запатрабавалі прысудзіць ісламскага прапаведніка Фетхулаха Гюлена, які абвінавачваецца ў падрыхтоўцы ваеннага перавароту, на 3 623 пажыццёвыя зняволенні і яшчэ на 2 923 гады турмы.

Як перадае турэцкае выданне Hurriyet, абвінавачванне таксама запатрабавала прызначыць Гюлену штраф, эквівалентны за 2,2 млн сутак турэмнага зняволення.

Усяго Гюлен фігуруе як галоўны падазраваны ў 22 крымінальных справах, заведзеных у Турцыі пасля спробы путчу ў ліпені 2016 года.

Фетхула Гюлен лічыцца ў Турцыі другім па ўплыве чалавекам пасля прэзідэнта Рэджэпа Таіпа Эрдагана і яго галоўным апанентам.

У мінулым ён быў паплечнікам Эрдагана, цяпер вядзе самотны лад жыцця ў добраахвотным выгнанні ў ЗША.

Пасля няўдалай спробы дзяржаўнага перавароту ў ліпені 2016 года Эрдаган назваў Гюлена галоўным змоўшчыкам.

Сам Гюлен, які пражывае ў ЗША, катэгарычна адмаўляе сваю датычнасьць да змовы. Тым не менш турэцкія ўлады патрабуюць яго экстрадыцыі на радзіму і называюць яго лідарам тэрарыстычнай арганізацыі.

Адразу пасля путчу турэцкія ўлады пачалі маштабныя чысткі. Больш за 80 тысяч чалавек, сярод якіх вайскоўцы, суддзі, дэканы і выкладчыкі універсітэтаў, журналісты пазбавіліся сваіх пасадаў з-за падазрэнняў у падтрымцы Гюлена. Былі зачыненыя больш за дзве тысячы арганізацый, арыштаваныя больш за 40 тысяч чалавек.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі дэпутат Дзярждумы Віталь Мілонаў расказаў, што забіваў на вайне супраць Украіны5

Пуцін заявіў, што ніколі нічога не баяўся9

Суд у Сірыі завочна прысудзіў Башара Асада да смяротнага пакарання

Мы няправільна выбіраем час ежы

Лукашэнка задумаўся, як ажывіць нараджальнасць, каб мы не зніклі як нацыя38

Ціханоўская пра Мілінкевіча: Яго адданасць Беларусі натхняла4

«Следчы гэтаму лукашысту сказаў: галоўнае, прызнай віну ў здрадзе дзяржаве — і адпусцім цябе на хімію»1

Колькі будуць каштаваць школьныя падручнікі ў новым навучальным годзе

З сайтам Bypol нешта дзіўнае: спачатку паказвалася рэклама дзіцячага харчавання, а цяпер сайт недаступны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч32

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць