Свет88

Авіяцыя Ізраіля нанесла ўдар у Сірыі каля Пальміры

МЗС Расіі выклікаў амбасадара Ізраіля ў Маскве Гары Карэна, каб абмеркаваць авіяўдары ізраільскіх ВПС блізу Пальміры. Пра гэта распавёў намеснік кіраўніка Міністэрства замежных спраў, спецпрадстаўнік прэзідэнта Расіі па Блізкім Усходзе і краінах Афрыкі Міхаіл Багданаў, перадае «РІА Новості».

Ён заявіў, што сапраўды прасіў Карэна праясніць сітуацыю. На пытанне, ці выказала Масква заклапочанасць тым, што адбылося, Багданаў адказаў сцвярджальна.

«Так, натуральна, таму што, калі ў нас ўзгоднены канал зносін, мы хацелі б, каб гэты канал працаваў больш эфектыўна, каб не было непаразумення адносна таго, хто чым займаецца», — сказаў ён.

У пятніцу, 17 сакавіка, аб выкліку амбасадара Ізраіля ў МЗС Расіі пісала газета The Jerusalem Post. МЗС Ізраіля пацвердзіў факт сустрэчы, аднак адмовіўся прывесці дадатковыя падрабязнасці гутаркі бакоў.

На сайце МЗС Расеі паведамляецца, што «асноўная ўвага ў ходзе гутаркі была нададзена апошнім падзеям у Сірыі і вакол яе». Падрабязнасці размовы 17 сакавіка не прыводзіліся. На сайце адзначалася, што размова адбылася па ініцыятыве расійскага боку.

Jerusalеm Post пісала, што паміж Ізраілем і Расіяй дзейнічае механізм для каардынацыі ваенных дзеянняў, каб пазбегнуць дыпламатычнага канфлікту.

Вярхоўнае камандаванне сірыйскай арміі 17 сакавіка заявіла, што ізраільскія самалёты атакавалі цэлі ў Пальміры. У адказ на гэта іх абстралялі зенітнымі ракетамі, у выніку чаго адзін самалёт быў збіты, а другі пашкоджаны. Пазней Ізраіль абверг інфармацыю аб збітым самалёце. Вайскоўцы паведамілі, што ні адна з ракет не дасягнула цэлі, акрамя таго, адна была нават знішчаная сістэмай паветранай абароны Ізраіля.

The Jerusalem Post са спасылкай на заяву ізраільскай арміі абароны пісала, што ізраільская авіяцыя «ўпершыню ўжыла сістэму супрацьракетнай абароны Arrow-3». Reuters перадаваў, што Ізраіль здзейсніў «дзясяткі» ўдараў, каб «пазбегнуць кантрабанды зброі для ліванскай шыіцкай групоўкі «Хезбала».

Каментары8

Цяпер чытаюць

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Усе навіны →
Усе навіны

«Пражываю гэтую вайну разам з усімі». Распрацоўшчыца з'ехала ў Львоў яшчэ да ўсяго — і застаецца

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар22

Даляр апусціўся ніжэй за 2,75 рубля1

На ферме ў Слонімскім раёне работнікі з Непала спевамі сустракалі Караева ВІДЭА12

Папулярную візажыстку з Гродна асудзілі да пяці з паловай гадоў калоніі па васьмі палітычных артыкулах12

Золатава расказала пра Людмілу Чэкіну ў калоніі

Захад vs Усход. Чаму абласныя цэнтры так адрозніваюцца паміж сабой61

СААЗ абвясціла ўспышку ліхаманкі Эбола ў Афрыцы надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага значэння

«Узнікаюць уяўленні, што палітвязні мусяць быць стойкімі, сабранымі, удзячнымі. А рэальнасць розная». Пагаварылі з людзьмі, якія водзяць дэпартаваных літаральна за руку6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць