Усяго патроху3232

Асобныя вагоны ў метро для жанчын: неабходнасць ці капрыз? 

Тэму стварэння спецыяльных вагонаў для жанчын цяпер актыўна абмяркоўваюць у Шанхаі. З падобнай ініцыятывай выступіў дэпутат мясцовага Сходу народных прадстаўнікоў Шэнь Цюньхуэй, аргументуючы гэта тым, што ў гадзіны пік шмат кабет адчуваюць дыскамфорт, і не заўсёды мужчыны паводзяць як джэнтльмены. Сваю ініцыятыву Шэнь прапанаваў абмеркаваць публічна і зладзіць эксперымент на некалькіх лініях метро.

Некалькі гадоў таму за падобную меру выступалі і ў Расіі, каб зрабіць метрапалітэн у вялікіх гарадах больш камфортным для цяжарных жанчын, маленькіх дзяцей і пажылых людзей. За гэтымі катэгорыямі грамадзян прапанавалі замацаваць, напрыклад, першы вагон. Але ў Дзярждуме законапраект выклікаў шмат пытанняў кшталту: «Хто будзе кантраляваць паток пасажыраў, ці хопіць у іх сумлення прытрымлівацца новых правілаў?» і гэтак далей. Пытанні так і засталіся адкрытымі.

Мы спыталі ў прэс-сакратара Мінскага метрапалітэна Андрэя Кузьміна, ці абмяркоўвалася такое калі-небудзь у дачыненні да мінскага метро.

«Асобныя вагоны, мне здаецца, актуальныя для тых краін, дзе іх вырашаюць зрабіць па рэлігійных прычынах або з-за нераўнапраўя палоў, чаго ў нас няма. У Мінску гэта таксама было б немагчыма з тэхнічнага пункту погляду: у цягнікоў усяго пяць вагонаў. Але яны маюць спецыяльныя месцы для цяжарных жанчын і дзядуль з бабулямі. Калі ім не саступаюць месца, гэта ўжо праблема выхавання».

Дарэчы, адмысловыя вагоны для жанчын існуюць у многіх краінах: Японіі, Іране, Алжыры, Каіры, Бразіліі і інш. У першую чаргу яны створаны, каб бараніць ад сэксуальных дамаганняў, і мясцовыя ўлады нават штрафуюць мужчын, якія спрабуюць заскочыць у «жаночыя» вагоны.

Каментары32

Цяпер чытаюць

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз пакуль не будзе прызначаць перамоўшчыка з Пуціным2

Байдэн судзіцца з адміністрацыяй Трампа праз уласныя мемуары1

Знойдзены манускрыпт чарнакніжніка з Радашковіч, які лічылі страчаным7

Іран заявіў аб удары па амерыканскай авіябазе. ЗША нанеслі новыя ўдары па Іране7

Японія ў палоне маштабнай алергіі. У гэтым вінаваты праект 1950‑х гадоў2

«Арменія — гэта ўжо не абрабаваная вамі і вашымі партнёрамі краіна». Пашынян рашуча адказаў Лукашэнку18

У праваслаўнай парафіі на поўдні Польшчы царкоўная ўрачыстасць ператварылася ва ўслаўленне Расіі. З пратэстам выступілі лемкі33

Драма ў жывым эфіры: чорны бусел прагнаў ад гнязда арлана-белахвоста ВІДЭА

У Мінску пачалі будаваць першы аб'ект трэцяй кальцавой дарогі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць