У Крамлі не будуць ацэньваць дзеянні Дональда Трампа на пасадзе прэзідэнта ЗША, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, перадае ria.ru.
Пяскоў адзначыў, што Крэмль не збіраецца «даваць нейкія кваліфікацыі прэзідэнту ЗША», бо гэта «ўнутраная справа Амерыкі».
Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі падкрэсліў, што «пакуль» Крэмль зыходзіць з «таго настрою, які быў выкладзены ў ходзе нядаўняй тэлефоннай размовы» Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна 28 студзеня.
«Гэта выклікае ў нас задавальненне», - сказаў Пяскоў.
Каментары