Улада77

Экс-дэпутат Вярхоўнага Савета Навасяд стаў ва Украіне доктарам права

Уладзімер Навасяд, архіўнае фота
Уладзімер Навасяд, архіўнае фота

Уладзімер Навасяд, які быў дэпутатам Вярхоўнага Савету Беларусі 13-га скліканьня і Палаты прадстаўнікоў 2-га скліканьня, атрымаў афіцыйны дыплём доктара філязофіі ў галіне права.

«Я абараняўся ва Ўкраіне, ва ўнівэрсытэце гораду Запарожжа, — распавёў Свабодзе спадар Навасяд. — У нашых суседзяў Балёнская сыстэма, таму фармальна я цяпер доктар філязофіі, але калі пераводзіць на звычайную сыстэму, то гэта хутчэй кандыдацкая дысэртацыя.

Пасьля абароны ў Запарожжы, дзе ніхто з чальцоў навуковай рады ня кінуў мне чорнага шара, давялося трымаць яшчэ адзін іспыт. Рэч у тым, што ва Ўкраіне цяпер шмат што правяраюць на магчымую карупцыйнасьць. Таму давялося паехаць у Кіеў, у Міністэрства адукацыі, і там прайсьці праз спэцыяльную працэдуру праверкі. Усё прайшло добра.

Тэма маёй дысэртацыі тычыцца адміністрацыйнага права. Гэта самакіраваньне і дэцэнтралізацыя ўлады на прыкладах дзьвюх суседніх краін — Беларусі і Ўкраіны.

Навуковая праца зьявілася не на пустым месцы. Ужо чацьвёрты год наша Партыя свабоды і прагрэсу шмат займаецца праблемамі самакіраваньня. Гэта нашая ніша, нашая дзялянка. Мы працуем непасрэдна з таварыствамі ўласьнікаў, з каапэратывамі, якія знаходзяцца на самаабслугоўваньні. У нас агульная мэта — эфэктыўнае кіраваньне дамамі. Хочам паказаць, што дэмакратыя, калі людзі самі, без дазволаў улады, распараджаюцца сваімі фінансамі, ёсьць непасрэдная выгада для людзей. Гэта, бадай, адзіная ніша ў Беларусі, дзе яшчэ можна казаць пра рэальнае самакіраваньне.

Мы праводзім сэмінары, трэнінгі. Толькі летась празь іх прайшлі 1970 чалавек. Прычым на правядзеньне вучобы мы ня просім спонсарскіх грошай. Наадварот, людзі самі плацяць — 200 рублёў за тры дні навучаньня. Але тое, што людзі пагаджаюцца даваць уласныя грошы за веды, сьведчыць, што мы сапраўды вучым іх карысным рэчам. Прычым ладзім сэмінары па ўсёй Беларусі. Так, я летась 75 дзён правёў за межамі Менску на нашых курсах».

Партыя свабоды і прагрэсу, якую ўзначальвае Ўладзімер Навасяд, дагэтуль афіцыйна не зарэгістравана. Спадар Навасяд спадзяецца, што сытуацыя зьменіцца да лепшага:«Увесну будзем праводзіць чарговы зьезд аргкамітэту. Пасьля зноў панясём дакумэнты на рэгістрацыю. Першыя чатыры спробы былі няўдалымі».

Каментары7

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў16

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі ты знаходзішся сам-насам з сабой, хочацца расплакацца, успамінаючы ўсё». Ірына Шчасная пра жыццё на волі і валанцёрства ва Украіне1

Прадпрымальнік, звязаны з атачэннем Лукашэнкі, валодае адным з самых дарагіх рэстаранаў у Вільні і гатэлем у Троках4

Дашкевіч чакае ад Бабарыкі і Калеснікавай публічнага прызнання памылак25

Калі вы працуеце ў Польшчы, то можаце за хвіліну падтрымаць «Нашу Ніву» 1,5% падаходнага, не патраціўшы ані гроша. Вось як14

Праз сітуацыю на Блізкім Усходзе Егіпет уводзіць надзвычайныя меры па эканоміі паліва і электраэнергіі

Мінскі гатэль гатовы плаціць супрацоўніку да 19 тысяч рублёў у месяц5

На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана 90 тысяч еўра7

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць34

Анансаваныя перамовы паміж ЗША і Іранам у найбліжэйшыя дні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў16

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць