Грамадства44

Кіраўнік руху «За свабоду» паскардзіўся ў пракуратуру на бяздзейнасць па фальсіфікацыях на выбарах

Старшыня руху «За Свабоду», былы кандыдат у дэпутаты Юрась Губарэвіч паскардзіўся на адсутнасць расследавання справы па фактах фальсіфікацыяў на выбарах у Палату прадстаўнікоў, паведамляе прэс-служба.

Былы кандыдат у дэпутаты па 108 Каліноўскай выбарчай акрузе Губарэвіч у верасні накіраваў скаргу ў Следчы камітэт па выніках выбараў з патрабаваннем правесці праверку і ўзбудзіць крымінальную справу па фальсіфікацыях. СК не змог прыняць рашэнне па гэтай заяве і пераправіў яго ў РАУС, міліцыя адправіла яго ў гарадскі выбаркам.

«Пры адсутнасці прычынаў для ўзбуджэння крымінальнай справы орган дазнання, следчы, пракурор выносяць матываваную пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, у рэзалютыўнай часткі якога выкладаецца рашэнне… са спасылкай на пункт, частку і артыкул Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па якіх адмаўляецца», — адзначыў Губарэвіч у скарзе ў пракуратуру і на імя кіраўніка Першамайскага раённага аддзела СК.

Паводле заканадаўства, рашэнне па ўзбуджэнню ці адмове у завядзенні крымінальнай справы павінна быць прынятае не пазней чым за трое сутак, а пры неабходнасці дадатковай праверкі — у тэрмін да дзесяці сутак. Гэты час можа быць падоўжаны да аднаго месяца кіраўніком следчага падраздзялення ці пракурорам, а праверка па справе — да трох месяцаў.

«Праз 2,5 месяцы мной да гэтага часу не атрыманая пастанова пра завядзенне ці адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы. Мне таксама не паведамілі пра працягненне тэрмінаў разгляду маёй справы», — падкрэсліў Губарэвіч.

Губарэвіч патрабуе узбудзіць крымінальную справу па фактах фальсіфікацыяў, а таксама пакараць адказнага за расследаванне, пісьмова паведаміўшы, якія падрыхтоўчыя працы былі зробленыя.

Акрамя таго, палітык звярнуўся ў Следчы камітэт за тлумачэннямі заканадаўства. Палітык просіць паведаміць, якія паўнамоцтвы ёсць у СК, калі ведамства не змагло прыняць рашэнне па заяве па фальсіфікацыях на выбарах.

«Відавочна, што паводле фактаў, прысутнічае крымінальнае злачынства», — пракаментаваў сітуацыю сайту Pyx.by Юрась Губарэвіч.

Пры гэтым, ён лічыць, што расследаванне справы можа быць даволі простым: апытанне назіральнікаў, выбаршчыкаў і зверка пратаколаў і спісаў выбаршчыкаў, каб пацвердзіць ці абвергнуць факт фальсіфікацыяў. Але, дадаў старшыня Руху, гэтага зроблена не было: Следчы камітэт не знайшоў нічога лепшага, як спусціць справу ў РАУС, а РАУС — у гарадскую выбарчую камісію.

Такі варыянт Губарэвіча не задавальняе: кажа, што «не звяртаўся ў гарадскі выбаркам, які права заводзіць крымінальныя справы не мае».

«Я прайду ўсе магчымыя інстанцыі, не дам уладам замяць крадзеж галасоў маіх выбаршчыкаў», — заключыў Юрась Губарэвіч.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Арэшнікаў» было два. Адзін з іх упаў на тэрыторыі «ДНР»1

«Арэшнікаў» было два. Адзін з іх упаў на тэрыторыі «ДНР»

Усе навіны →
Усе навіны

Інтуіцыя пры знаёмствах у інтэрнэце больш не працуе13

Каля гіганцкага зубра на трасе М1 адкрыюць кавярню з татарскай кухняй5

IT-гіганты масава звальняюць супрацоўнікаў, каб аплаціць выкарыстанне штучнага інтэлекту11

Расія страціла на вайне ва Украіне больш за 23 тысячы адзінак тэхнікі

Пашкоджаны будынак Лангбарда і разбураны музей «Чарнобыль». Вынікі расійскай атакі на гістарычны цэнтр Кіева

Раскрыта сетка беларускіх шпіёнаў пад дыпламатычным прыкрыццём14

Парыж: Макрон папярэдзіў Лукашэнку16

Ціханоўская пракаментавала тэлефонную размову Макрона і Лукашэнкі2

Развод з Масквой у абмен на еўрапейскі бязвіз. Арменія сыходзіць з расійскай арбіты пад пагрозы Пуціна8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Арэшнікаў» было два. Адзін з іх упаў на тэрыторыі «ДНР»1

«Арэшнікаў» было два. Адзін з іх упаў на тэрыторыі «ДНР»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць