Здарэнні5858

П'яны начальнік баранавіцкай ДАІ насмерць збіў жанчыну

Увечары 26 лістапада на трасе, якая ідзе праз вёску Дарава ў Ляхавіцкім раёне, выканаўца абавязкаў начальніка баранавіцкай ДАІ насмерць збіў пешахода.

Андрэй Ваўкавыцкі.

ДТЗ адбылося каля 20:30. Паводле інфармацыі з неафіцыйных крыніц, у той момант інспектары ДАІ спынілі аўтамабіль, якім кіраваў кіроўца-бяспраўнік. Пакуль афармлялі пратакол, 36-гадовая жанчына-пасажыр, жыхарка Слуцка, выйшла з машыны, каб даведацца пра прычыны спынення. Калі яна пераходзіла дарогу, яе збіў аўтамабіль. Паводле адных звестак, наезд быў здзейснены на пешаходным пераходзе, па іншых — каля яго. Жанчына загінула.

Паводле інфармацыі TUT.BY, за стырном аўтамабіля, які збіў жанчыну, знаходзіўся выканаўца абавязкаў начальніка АДАІ Баранавіцкага ГАУС Андрэй Ваўкавыцкі. Мужчына быў не пры выкананні, на асабістым аўтамабілі і ў цывільным адзенні. Ён аказаўся моцна п'яны: праведзены агляд паказаў, што ў яго крыві ўтрымліваецца амаль 3 праміле алкаголю.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу, кіроўца ўзяты пад варту — ён у СІЗА. Калі віна п'янага кіроўцы ў гібелі жанчыны пацвердзіцца, яму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Знаёмыя загінулай паведамілі TUT.BY, што ў жанчыны засталося двое непаўналетніх дзяцей: сыну 6 гадоў, дачцэ — шаснаццаць.

Каментары58

Цяпер чытаюць

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў92

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

У ЕС прыйдзецца плаціць па тры еўра за кожны тавар, куплены па-за межамі Еўрасаюза анлайн8

Ціхан Клюкач загінуў12

На Сызранскім НПЗ у Расіі бушуе пажар пасля атакі БПЛА, ёсць загінулыя3

Беларусам прыходзяць паведамленні аб аўтамабільных штрафах ад неіснуючых арганізацый1

Расіяне прыдумалі новую мутную схему, як ездзіць на люксавых аўто з беларускімі нумарамі і эканоміць грошы6

Ціханоўская: У Беларусі не павінна быць ніводнага палітвязня. Мы працягнем змагацца, каб кожны і кожная выйшлі на свабоду9

«А куды падзеліся сметніцы ў Мінску?» Камунальнікі пракаментавалі скаргі5

Самая маленькая незалежная рэспубліка ў свеце збіраецца праз рэферэндум змяніць назву9

Трамп і Нетаньяху разышліся ў думках наконт сітуацыі на Блізкім Усходзе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў92

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць