Здарэнні1414

Чорныя святы на слізкіх дарогах: полацкія студэнты і іх маці загінулі ў «Рэно», трапіўшы пад фуру 

фота з фэйсбука Святланы Сахаравай

Пастаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта высвятляюцца абставіны ДТЗ, якое адбылося 6 лістапада каля 12:15 на 130 км дарогі Полацк — Глыбокае — мяжа Літвы. У цяперашні час на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група Пастаўскага РАСК і СУ УСК па Віцебскай вобласці, паведаміла ў сваім фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік СК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава.

Следчымі праводзіцца агляд месца здарэння, падчас якога ўстаноўлена, што недалёка ад вёскі Лукашова Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці аўтамабіль «Рэно Лагуна», рухаючыся ў бок Паставаў, здзейсніў манеўр для абгону, аднак у выніку некантралюемага заносу сутыкнуўся з аўтамабілем «Івека», які рухаўся ў сустрэчным напрамку.

У выніку дарожна-транспартнага здарэння кіроўца аўтамабіля «Рэно» 22-гадовы мужчына і пасажыры - 17-гадовая сястра і 43-гадовая маці (жыхарка г. Докшыцы) ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памерлі на месцы здарэння. Брат і сястра з'яўляліся студэнтамі ВНУ г. Полацка.

Па факце дарожна-транспартнага здарэння следчымі заведзена крымінальная справа па ч.3 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх і больш асоб) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Следчыя звяртаюцца да відавочцаў, якія сталі сведкамі ДТЗ, а таксама да тых, хто валодае якімі-небудзь звесткамі з месца здарэння, з просьбай звярнуцца ў Пастаўскі РАСК або ў УСК па Віцебскай вобласці або патэлефанаваць 8 029 5962148, 8 033 3998044, 8 0212 48 66 37.

Следчыя звяртаюцца да ўдзельнікаў дарожнага руху ў сувязі з пагаршэннем умоў надвор'я быць уважлівымі на дарозе, пры здзяйсненні манеўраў захоўваць хуткасны рэжым і правілы дарожнага руху.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна

Усе навіны →
Усе навіны

Фестываль агню ў мінскім заапарку, які абурыў гараджан, не адбудзецца

У Расіі забаранілі пісаць пра забароны2

У небе над Рэчыцай — дрон2

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку2

У ЕС прыйдзецца плаціць па тры еўра за кожны тавар, куплены па-за межамі Еўрасаюза анлайн8

Ціхан Клюкач загінуў12

На Сызранскім НПЗ у Расіі бушуе пажар пасля атакі БПЛА, ёсць загінулыя3

Беларусам прыходзяць паведамленні аб аўтамабільных штрафах ад неіснуючых арганізацый1

Расіяне прыдумалі новую мутную схему, як ездзіць на люксавых аўто з беларускімі нумарамі і эканоміць грошы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць