Грамадства1616

Устаноўка ў кватэрах апавяшчальнікаў чаднага газу стане абавязковай

Устаноўка ў кватэрах апавяшчальнікаў па выяўленні чаднага газу (СО) стане абавязковай. Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі галоўны інжынер сектара тэхінспекцыі ўпраўлення сістэм газазабеспячэння ДВА «Белпалівагаз» Ігар Петрык.

Да канца 2016 года апавяшчальнікі па выяўленні СО стануць абавязковымі ў дамах, дзе выкарыстоўваецца газавае абсталяванне. «Згодна з пратаколам Камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Савеце Міністраў распрацаваны комплексны план, створана рабочая група з прадстаўнікоў міністэрстваў энергетыкі, ЖКГ, надзвычайных сітуацый, ДВА «Белпалівагаз», Дзяржпрамнагляду. Рабочая група разглядае ў якасці аднаго з новаўвядзенняў унясенне ў правілы карыстання газам у побыце ўстаноўку сігналізатараў, або апавяшчальнікаў чаднага газу, у тых жылых памяшканнях, дзе выкарыстоўваецца газавае абсталяванне з цэнтралізаваным адводам прадуктаў згарання», — растлумачыў Ігар Петрык. Змяненні павінны быць унесеныя да 31 снежня.

Галоўны інжынер УП «Мінаблгаз» Сяргей Курашэвіч дадаў, што фактычна гэта азначае абавязковую ўстаноўку ў кватэрах апавяшчальнікаў па выяўленні СО. Цяпер устаноўка апавяшчальнікаў ажыццяўляецца па жаданні ўласніка.

Апавяшчальнік пры фіксацыі СО выдае гукавы або светлавы сігнал. Гэта не тое ж самае, што пажарны апавяшчальнік. Пажарны апавяшчальнік фіксуе газы гарэння, а апавяшчальнік чаднага газу — СО. Неабходнасць устанаўліваць такія апавяшчальнікі з'явілася пасля трагедыі ў Барысаве і іншых інцыдэнтаў, калі людзі масава атручваліся чадным газам.

Сігналізатар таксама падае гукавы або светлавы сігнал, але ў адрозненне ад апавяшчальніка можа перадаваць сігнал на дыспетчарскі пункт або на адсечку для перакрыцця газу ў памяшканні.

Сігналізатар прадугледжваецца ўстанаўліваць толькі на камунальна-бытавых аб'ектах і аб'ектах невытворчага характару. Апавяшчальнік чаднага газу беларускай вытворчасці каштуе Br22. Ён будзе набывацца і ўстанаўлівацца самімі ўласнікамі.

Каментары16

Цяпер чытаюць

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Расія атакавала пасажырскі аўтобус у цэнтры Нікапаля Днепрапятроўскай вобласці FPV-беспілотнікам

КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем «Беларускую нацыянальную кааліцыю», а загінулага Мікіту Крыўцова назваў адным з яе арганізатараў4

Прэзентаваны трэйлер мультфільма «Ферма жывёлаў» па Оруэлу3

25‑гадовую дызайнерку з Пінска, якая распісвала сцены для сацыяльнага цэнтра, асудзілі за палітыку3

МЗС Расіі прыгразіла адказам краінам Балтыі праз тое, што яны нібыта адкрылі паветраную прастору для ўкраінскіх дронаў17

«Найвялікшая бясплатная рэклама ў гісторыі». Слоічак Nutella нечакана ўварваўся ў прамую трансляцыю палёту вакол Месяца6

У Іране заклікалі студэнтаў і школьнікаў выходзіць у жывыя ланцугі вакол электрастанцый5

Блытаніна ў спісах вызваленых палітвязняў: выйшаў іншы Махнач, замест Наважылава адпусцілі Наважанцава8

Беларуская ўсяночная на Вялікдзень у Вільні пройдзе ў царкве, уфундаванай Канстанцінам Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць