Эканоміка11

Папраўкі ў КК: памер шкоды пры ўхіленні ад выплаты падаткаў перагледзяць

У Беларусі плануюць змяніць памер буйной і асабліва буйной шкоды пры ўхіленні ад выплаты падаткаў і збораў, а таксама выключыць з Крымінальнага кодэкса артыкул «Абмежаванне канкурэнцыі» і «Незаконнае выкарыстанне дзелавой рэпутацыі канкурэнта». Адпаведны законапраект быў прапанаваны ўрадам і можа быць разгледжаны дэпутатамі ўжо сёлета.

Памер шкоды пры ўхіленні ад выплаты падаткаў перагледзяць

Папраўкі ў Крымінальны кодэкс Беларусі могуць закрануць адзін з самых «страшных» эканамічных артыкулаў — артыкул 243 «Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў».

Тэкст артыкула, а значыць, і адказнасць за ўхіленне ад выплаты падаткаў і збораў не змяняецца: штрафы, арышты, абмежаванне або пазбаўленне волі па-ранейшаму будуць пагражаць тым, хто спрабуе падмануць дзяржаву. А вось паняцці «буйнога» або «асабліва буйнога памеру шкоды» могуць быць перагледжаныя.

На сённяшні дзень «буйной шкодай» пры ўхіленні ад выплаты падаткаў прызнаецца памер шкоды, якая ў 1000 і больш разоў перавышае памер базавай велічыні, усталяваны на дзень здзяйснення злачынства (ад 21 000 рублёў, або 10 760 даляраў на сённяшні дзень). Ва ўрадзе прапануюць яе павялічыць да 2000 і больш разоў (ад 42 000 рублёў, ці 21 520 даляраў на сённяшні дзень).

Зменіцца і паняцце «асабліва буйной шкоды» — з 2500 да 3500 і больш разоў перавышаючай памер базавай велічыні, устаноўлены на дзень здзяйснення злачынства (з 52 500 да 73 500 рублёў, або з 26 900 да 37 670 даляраў на сённяшні дзень).

У новай рэдакцыі артыкула таксама тлумачыцца, якім чынам будзе вызначацца сума шкоды — «на падставе звестак аб руху грашовых сродкаў па рахунках у банку, нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі і (або) звестак, атрыманых ад дзяржаўных органаў, юрыдычных і фізічных асоб, у парадку, устаноўленым заканадаўствам».

Адзначым, што артыкул 243 КК Беларусі і памер буйной і асабліва буйной шкоды былі прынятыя яшчэ ў 1999 годзе і з тых часоў не змяняліся.

За парушэнне антыманапольнага заканадаўства адкажуць і іпэшнікі

У артыкул 244 КК Беларусі «Парушэнне антыманапольнага заканадаўства» таксама ўносяцца змены.

Калі раней крымінальная адказнасць тычылася «службовай асобы дзяржаўнага ці іншага органа кіравання», то цяпер за парушэнне антыманапольнага заканадаўства адкажуць не толькі «службовыя асобы», але і «індывідуальныя прадпрымальнікі».

Мінус два артыкулы ў КК

Таксама прапануецца выключыць з Крымінальнага кодэкса Беларусі два артыкулы — 247 «Абмежаванне канкурэнцыі» і 248 «Незаконнае выкарыстанне дзелавой рэпутацыі канкурэнта».

За «абмежаванне канкурэнцыі» максімальныя санкцыі прадугледжваюць абмежаванне волі да 5 гадоў, за «незаконнае выкарыстанне дзелавой рэпутацыі канкурэнта» — абмежаванне волі да 2 гадоў.

Гэтыя артыкулы з Крымінальнага кодэкса дублююцца практычна аналагічнымі артыкуламі ў Кодэксе аб адміністрацыйных парушэннях. Законапраект урада таксама прадугледжвае змяненне фармулёвак у артыкулах КаАП і памераў штрафаў за гэтыя парушэнні.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца8

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Усе навіны →
Усе навіны

У гродзенскім «Еўраопце» заўважылі мыш ВІДЭА1

Буслы, дранікі і БелАЗы. «Мегатоп» выпусціў калекцыю абутку з беларускімі матывамі

Дроны, якія заляцелі ў Латвію і Эстонію, аказаліся ўкраінскімі4

Прэзідэнт Германіі: Адносіны з Масквой і Вашынгтонам ніколі не будуць ранейшымі5

«Кароткі шпацыр, хлёрка, холад». Эдуард Пальчыс расказаў, у якіх умовах трымаюць Андрэя Пачобута

Меланія Трамп абвергла словы Лукашэнкі, што звярталася да яго па дапамогу23

Палітолага Вольгу Харламаву арыштавалі за «здраду дзяржаве»7

Полацкі бізнэсмен Захараў, на якога завялі завочную крыміналку, вярнуўся ў Беларусь і атрымаў 5 гадоў калоніі3

Саудаўская Аравія і ААЭ просяць Трампа не спыняцца з Іранам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца8

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць