Навука і тэхналогіі

Samsung параіў выключыць і хутчэй абмяняць Galaxy Note 7

Кампанія Samsung парэкамендавала карыстальнікам выключыць Galaxy Note 7 і як мага хутчэй абмяняць іх. Адпаведная заява апублікавана на сайце кампаніі.

«Мы настойліва раім усім кліентам скарыстацца праграмай абмену, бо ваша бяспека з'яўляецца нашым галоўным прыярытэтам. Новыя продажы і пастаўкі дадзеных прылад спыненыя, але калі ў вас ужо ёсць Galaxy Note 7, мы настойліва рэкамендуем вам замяніць яго», - сказана ў заяве.

Заяву паўднёвакарэйскага вытворцы гучаць на фоне праблем з акумулятарам прылад. Карыстальнікі паведамілі аб узгаранні тэлефонаў падчас падзарадкі. На прэс-канферэнцыі ў Сеуле прадстаўнікі Samsung не змаглі сказаць, што выклікае ўзгаранне акумулятараў. На мінулым тыдні Samsung ужо паведамляў аб прыпыненні выпуску Galaxy Note 7 і адкліканні ўжо прададзеных мадэляў.

Напярэдадні са сваімі рэкамендацыямі выступіла Федэральнае авіяцыйнае ўпраўленне ЗША (FAA). Яно рэкамендавала авіяпасажырам не ўключаць і не зараджаць смартфон Galaxy Note 7 на рэйсах, а таксама не класці іх у багаж і ручную паклажу. З такімі ж рэкамендацыямі выступілі і тры аўстралійскія авіякампаніі, у тым ліку найбуйнейшая ў краіне Qantas.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне51

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

Расіі напрыканцы мая спатрэбіцца яшчэ некалькі дзён без украінскіх атак2

Вядомага Z-блогера, які раскрытыкаваў Пуціна за адключэнне інтэрнэту, адправілі ў мясны штурм

Запраўкі хацелі, каб у іх крамах адмянілі дзяржаўнае рэгуляванне цэн. Ім адказалі

У Кемераве прапагандыстка павіншавала жанчыну, у якой загінуў на вайне з Украінай сын, з «двайным святам» ВІДЭА14

Мінскі гастрабар з беларускай кухняй хацеў раздаваць салдацкую кашу. Але адмовіўся ад ідэі, бо народ не зацаніў3

Так сёння ў Маскве выглядалі Аляксандр Лукашэнка і Коля ФОТЫ15

Летась у Мінску злавілі больш за 100 тысяч зайцаў2

У Гомелі бяздомныя сабакі напалі на дзяўчынку

Джон Коўл паабяцаў звярнуць асаблівую ўвагу на лёс адной з палітзняволеных31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне51

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць