Спорт88

У наступным сезоне прозвішчы гульцоў БАТЭ на форме будуць пісацца па-беларуску

Падчас закрытай сустрэчы кіраўніка футбольнага клюбу БАТЭ Анатоля Капскага з заўзятарамі было агучана, што ў будучым сэзоне прозьвішчы гульцоў на футболках будуць пісацца на беларускай мове. Пра гэта распавёў наведнік форуму на афіцыйным сайце барысаўскай каманды.

Дагэтуль Капскі скептычна ставіўся да такой магчымасьці, заяўляючы, што ня хоча падладжвацца пад нейкія тэндэнцыі толькі таму, што гэта модна. Вось што ён казаў сёлета ў красавіку:

«Мы пяройдзем на беларускую тады, калі зразумеем, што без гэтага ня можам жыць. Але мне вельмі не падабаюцца імгненныя рашэньні. Ёсьць цяпер нейкі трэнд, істэрыя. Шмат людзей, для якіх Беларусь — родная краіна, але гэтаксама ім родная расейская мова, бо яны — этнічныя расейцы… Абяцаю: калі прыйдзе час, пяройдзем на беларускую».

Што прысьпешыла такое рашэньне — кіраўнік БАТЭ не ўдакладніў.

У сэзоне 2016 году прозьвішчы гульцоў на футболках па-беларуску ўказваюць шэсьць клюбаў вышэйшай лігі — абсалютны рэкорд за чвэрць стагодзьдзя сувэрэннага чэмпіянату.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»42

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Усе навіны →
Усе навіны

Севярынец расказаў, як і навошта рэзаў сабе руку на Акрэсціна ў 2020‑ым5

«Хто валодае Малой Такмачкай, той валодае светам». Непрыступнае ўкраінскае сяло стала мемам7

Прэзідэнт Францыі зладзіў прабежку ў Ерэване. З ім пабеглі вулічныя сабакі9

5 карысных паслуг мінскага аэрапорта, якія вы маглі не ведаць1

У Мінску ставяць спецыяльныя боксы для сабак — вось для чаго3

«У гэты дзень не спала ўся краіна». У Докшыцах з помпай адкрылі аўтамыйню7

У Расіі павесілі банер «З Днём Попеды!»10

Са скаладромам і залай бокса. Комплекс «Дынама» на вуліцы Даўмана адкрыюць у маі пасля рэканструкцыі

Маштабная паветраная атака на рэгіёны Расіі за 4 дні да параду. У Чувашыі гарыць завод ВПК7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»42

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць