Свет3232

На саміце G20 у Кітаі Абаму сустрэлі пстрычкай у аэрапорце, але двухбаковыя перамовы могуць даць значныя вынікі

Прэзідэнту ЗША Бараку Абаму не падалі трап да галоўнага выхаду з самалёта Air Force One, і яму давялося выходзіць праз задні праход, у хвасце, без урачыстага чырвонага дывана.

Кітайскія ўлады тлумачаць гэта выпадковасцю — амерыканцы прасілі кіроўцу трапа, які б разумеў па-англійску. Кітайцы заявілі, што такога не маюць, і прапанавалі прыставіць перакладчыка. 

Аднак дыпламаты, якія працавалі ў Кітаі, кажуць, што гэта не магло быць выпадковасцю ў краіне, дзе пытанні рытуалу прадумваюцца да драбніцы.

Кіраўнікі іншых краін «Вялікай дваццаткі» — Індыі, Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Турцыі, Расіі ды іншых — спускаліся са сваіх самалётаў па чырвоным дыване.

На думку экспертаў, гэтае дробнае паскудства амерыканцам было задумана на радасць унутранай кітайскай аўдыторыі: мы ўказваем Амерыцы, як і што рабіць, мы тут гаспадары.

Адначасова ў аэрапорце адбылося некалькі сутычак між кітайскімі і амерыканскімі чыноўнікамі і журналістамі. Кітайскі дыпламат накрычаў на С'юзан Райс, памочніцу Абамы па нацыянальнай бяспецы, калі яна зайшла за рысу праходу ад самалёта да аўтамабіляў картэжу.

Адказваючы на пытанні журналістаў, Абама пастараўся абысці далікатныя моманты, засяродзіўшы ўвагу на выніках, якія можа даць саміт. Ён назваў перамовы з Сі Цзіньпінем «надзвычай прадуктыўнымі».

Сустрэча Вялікай дваццаткі дае магчымасць сусветным лідарам сустрэцца і абмеркаваць самыя розныя пытанні.

Новая прэм'ер-міністарка Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй упершыню сустрэлася з Баракам Абамам і Уладзімірам Пуціным.

Абама і Мэй у сваёй заяве па выніках сустрэчы падкрэслілі намер і надалей супрацьстаяць агрэсіі Расіі ва Украіне.

Канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель правяла перамовы з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам. Назіральнікі адзначаюць стрыманы тон перамоваў, нягледзячы на часам нацягнутыя адносіны між Турцыяй і Еўропай апошнімі часамі.

Ноткі напружанасці, затое, гучалі на сустрэчах між кіраўніцтвам Кітая і краінамі Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна, у тым ліку Аўстраліі.

ЗША і Кітай ратыфікавалі дамову аб барацьбе з пацяпленнем клімату — Барак Абама лічыць гэтую сусветную дамову вялікім здабыткам свайго прэзідэнцтва.

Нарэшце, не выключана, што ЗША і Расія падпішуць дамову аб замірэнні ў Сірыі. Праўда, усе ранейшыя такія дамоўленасці ўрэшце не працавалі.

Саміт праходзіць у Ханьчжоу — 7-мільённым кітайскім горадзе на ўзбярэжжы.

Каментары32

Цяпер чытаюць

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»4

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Усе навіны →
Усе навіны

Мацкевіч лічыць, што Офіс Ціханоўскай падарваў свой аўтарытэт тым, што не ўдзельнічаў у яго гульні32

ЗША ўвялі санкцыі супраць беларуса — Махамеда Алі Талібава4

Коля Лукашэнка сядзеў побач з бацькам і Пуціным на Краснай плошчы21

352 тысячы загінулых расійскіх вайскоўцаў — новая ацэнка страт за чатыры гады поўнамаштабнай вайны10

Аўтобусны перавозчык рэкламуе туры з Мінска ў Крым з прыемнай зніжкай. Каментатары ацанілі3

Ціханоўская: Сэнс сённяшняй даты не ў парадах і вайсковай тэхніцы на вуліцах10

Хакеры з Беларусі ўзламалі сетку польскіх медлабараторый2

Новая мода — «вушы эльфа». Што гэтае такое, як выглядае і як таго дасягнуць3

Трамп выказаў гатоўнасць накіраваць дэлегацыю ў Маскву для перамоваў па Украіне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»4

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць