У XXXI летняй Алімпіядзе-2016 бяруць удзел спартсмены з больш чым 200 краін. І якіх толькі твараў не ўбачыш у гэтыя дні ў Рыа-дэ-Жанейра. Аднак шмат каму запомніцца гэты алімпіец Давід Катоатау з Кірыбаці — маленькай ціхаакіянскай астраўной дзяржавы ў Палінэзіі.

Па-першае, Давід быў адным з самых вясёлых сцяганосцаў на цырымоніі адкрыцця Гульняў-2016, калі выканаў танец падчас выхаду на стадыён «Маракана» сціплай дэлегацыі з Кірыбаці.
Па-другое, учора ён узяў удзел у спаборніцтвах цяжкаатлетаў у вагавай катэгорыі да 105 кг. І хай Катоатау заняў апошняе 14 месца са сціплай сумай 349 (145+204) кілаграмаў, ён быў вельмі рады. Спартсмен здолеў завяршыць спаборніцтвы ў адрозненне ад іншых больш дасведчаных цяжкаатлетаў, якія засталіся ўвогуле без выніку.
Немагчыма не ўсміхнуцца, калі глядзіш на Давіда ў танцы.
Каментары