Грамадства33

У Кракаве пройдзе Ноч храмаў — па прынцыпе Ночы музеяў

Від на кракаўскі замак Вавель. Фота: flickr.com/HRS Poland

У Кракаве пройдзе Ноч храмаў. Мерапрыемства арганізоўваецца па прынцыпе Ночы музэяў. Кожны, хто найбліжэйшай ноччу — зь нядзелі на панядзелак, — выберацца ў храмы, якія прымаюць удзел у акцыі, зможа наведаць закрыстыю (рызьніцу), месцы, дзе трымаюцца каштоўныя рэчы й прадметы, катакомбы ды іншыя памяшканьні, якія на штодзень зачыненыя.

Мерапрыемства пачнецца ўжо раньнім вечарам канцэртам у катэдры ў замку «Вавель» — былой рэзыдэнцыі польскіх каралёў. Удзел у Ночы храмаў бяруць ня толькі каталіцкія касцёлы, але й таксама музэі Кракаўскай мітраполіі, сынагогі ды храмы іншых веравызнаньняў. Уваход ва ўсе ўстановы Ночы храмаў бясплатны.

Звычайна Ноч храмаў адбываецца ў жніўні, але з увагі на Сусьветныя дні моладзі (СДМ), якія неўзабаве пачынаюцца ў Кракаве, было прынятае рашэньне перасунуць мерапрыемства на ліпень. Гэта зроблена для таго, каб удзельнікі СДМ — маладыя людзі з розных куткоў сьвету, — атрымалі магчымасьць пазнаёміцца з сакральнай культурай былой польскай сталіцы.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях28

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Усе навіны →
Усе навіны

Хутка людзі змогуць размнажацца без сэксу. Больш за тое — нават без цяжарнасці і традыцыйных бацькоў12

Расійскі футбаліст памяняў грамадзянства, каб згуляць на чэмпіянаце свету. Але не фартанула

Стала вядома, што з будаўніцтвам аквапарка ў Віцебску

У ЗША пачалі публікаваць рассакрэчаныя дакументы пра НЛА2

Зборная Украіны ўпершыню за 20 гадоў выйшла ў хакейную эліту свету

Лукашэнка абмеркаваў з Пуціным у Крамлі «паўтара пытання»5

Тры турысты загінулі ў Інданезіі падчас вывяржэння вулкана, 20 прапалі без вестак

Калі пакеты для ўпакоўкі ў краме бясплатныя, то іх можна браць у любой колькасці? Тлумачыць юрыст2

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ51

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях28

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць