Свет44

У Міжземнамор'і распаўсюджваецца ядавітая рыба з Карыбаў

Папуляцыя ядавітай рыбы-крылаткі распаўсюджваецца па ўсходняй частцы Міжземнага мора, падбіраючыся да Турцыі і Кіпра. Акрамя мясцовай марской фауны яны небяспечныя і для чалавека, папярэджваюць эксперты.

phys.org

Як паведамляюць у Міжнародным саюзе аховы прыроды, ядавітая рыба нядаўна была ўпершыню заўважаная ля берагоў Турцыі. «Гэта даказвае, што рыба распаўсюджваецца, а гэта — падстава для заклапочанасці», — сказала ў гутарцы з агенцтвам Асашыэйтэд прэс прадстаўнік саюза Марыя дэль Мар Атэла.

На думку экспертаў, распаўсюджванне крылаткі можа аказаць моцнае негатыўнае ўздзеянне на марскую экасістэму рэгіёну і на мясцовую эканоміку, важнай часткай якой з'яўляецца рыбны промысел.

Натуральным арэалам пражывання рыбы-крылаткі з'яўляецца Карыбскі басейн. Назіранне за ростам яе папуляцыі вядзецца з канца 1990-х гадоў. У групы, якая назірае за крылаткай, ёсць адмысловы сайт.

Укол джала рыбы-крылаткі можа быць балючым і нават смяротным для чалавека. Нават акулы ў масе сваёй імкнуцца пазбягаць крылатак.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія13

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Усе навіны →
Усе навіны

Да чаго прывядзе зняцце санкцый ЗША з калію і банкаў12

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» сайт Бі-бі-сі. Ці то ўвесь, ці то толькі Рускай службы6

У Еўрасаюзе абмяркоўваюць змены сістэмы галасавання, калі на выбарах у Венгрыі зноў пераможа Орбан9

У Беларусі заўважылі машыну з прапагандай расійскай вайны7

У Свіслачы аўтобус упаў на кіроўцу, калі той яго рамантаваў

Студэнтаў з Таджыкістана ў Магілёўскім універсітэце папярэдзілі пра смяротнае пакаранне за тэрарызм2

Трамп прыгразіў разбамбіць дазвання Іран, калі не будзе прагрэсу на перамовах10

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай10

У Гомелі за «Гуканне вясны» аштрафавалі і маёра міліцыі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія13

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць