Улада44

Скандал у расейскай апазіцыі: у адкрытым доступе з’явіліся прыватныя дадзеныя тысяч людзей

Праймерыз ПАРНАС (Партыі Народнай Свабоды) скончыліся гучным скандалам. Імёны, прозвішчы, нумары тэлефонаў, даты нараджэння, IP адрасы, е-mail'ы і нават паролі актывістаў партыі з’явіліся ў інтэрнэце.

Галасаванне за кандыдатаў, якія павінны будуць вылучацца ад партыі на выбарах у Думу ўвосені, ішло на сайце партыі, а таксама на ўчастках у Маскве і некалькіх іншых гарадах Расіі. Менавіта дадзеныя тых, хто галасаваў праз сайт, і «ўсплылі» ў сеціве. Пасля ўцечкі дадзеных галасаванне спынілі, але аддаць свае галасы ўжо паспелі больш за 7 тысяч чалавек.

Пазіцыя кіраўніцтва ПАРНАСа наконт уцечкі была незразумелай: спачатку яны заявілі, што гэта вынік «памылкі адміністратара», а потым пачалі вінаваціць спецслужбы. Пра гэта заяўляў Міхаіл Касьянаў, старшыня партыі, да яго далучыўся і адзін з кіраўнікоў рады партыі, вядомы апазіцыйны дзеяч Ілля Яшын. Да таго ж, вырашана было вылучаць кандыдатаў на выбары, не ўлічваючы вынікі праймерыз.

Тым часам, сітуацыя з дадзенымі выбаршчыкаў ПАРНАСа выклікала непаразуменне сярод расійскіх апазіцыянераў. Неўзабаве з’явілася версія, што ўцечка была адмыслова падстроеная самімі кіраўнікамі партыі, каб адмяніць вынікі праймерыз – бо лідарам на іх стаў Вячаслаў Мальцаў з Саратава. Мальцаў – відэаблогер, шмат хто называе яго «папулістам» ці нават «саратаўскім Жырыноўскім» з-за рэзкіх выказванняў у блогу.

Уключыўся ў абмеркаванне ўцечкі і Аляксей Навальны. Ён заявіў, што вынікі праймерыз абавязкова трэба ўлічыць.

Міхаіл Касьянаў і Аляксей Навальны. Фота Паўла Беднякова, ТАСС

У версію з ФСБ Навальны не верыць, як не верыць і ў версію з «запланаванай уцечкай». Але ж, па яго словах, трэба абавязкова правесці расследаванне, каб высветліць, што ўсё ж адбылося. Таксама Навальны прапанаваў выканаўчаму кіраўніцтву ПАРНАСа сысці ў адстаўку з нагоды скандала.

І ПАРНАС, і Навальны спачатку рыхтаваліся да выбараў у Думу разам. Была створана нават Дэмакратычная кааліцыя, якая аб'ядноўвала шэраг апазіцыйных партый і дзеячаў. Першапачаткова ў Дэмкааліцыю, створаную ў 2015 годзе, уваходзілі ПАРНАС, Дэмакратычны выбар, Партыя прагрэсу, «5 снежня», «Салідарнасць» і Лібертарыянская партыя Расіі. Аднак у гэтым годзе, пасля выхаду фільма НТВ «Касьянаў дзень» з інтымным кампраматам на лідара Касьянава і яго калегу па ПАРНАС Наталлю Пялевіну, кааліцыя раскалолася. З яе выйшла некалькі чальцоў, у тым ліку і Навальны і яго незарэгістраваная «Партыя прагрэсу».

Цяпер былыя паплечнікі пачынаюць вінаваціць адзін аднаго. З боку Навальнага даказваюць, што перахапіць паролі спецслужбы проста не змаглі б. Да таго ж, некаторыя з імёнаў і аднолькавыя паролі могуць сведчыць аб тым, што падчас галасавання актыўна выкарыстоўваліся боты. У сваю чаргу, ПАРНАСаўцы працягваюць сцвярджаць, што да «зліву» прыклалі руку праўладныя структуры альбо спецслужбы. ПАРНАС аргументуе гэта тым, што, па-першае, паліцыя будзе выкарыстоўваць гатовы «спіс апазіцыянераў», а па-другое, саму партыю могуць прыцягнуць да адказнасці за публікацыю персанальных дадзеных.

Пры гэтым у ПАРНАСе паведамілі, што звяртацца да праваахоўных органаў у сувязі з уцечкай дадзеных ніхто не будзе. Тлумачаць гэта тым, што ў партыі няма даверу да следчых. Таксама нібыта няма і часу – надта шмат працы над фарміраваннем спісаў кандыдатаў.

Так што пакуль ясна толькі адно – адзінства ў расійскай апазіцыі няма, у гэтым яна нічым не адрозніваецца ад апазіцыі беларускай. Разброд у дэмакратычнай кааліцыі, які пачаўся са спрэчнага відэа НТВ, працягваецца. Замест найхутчэйшага вырашэння пытання працягваюцца і спрэчкі паміж былымі чальцамі кааліцыі, што таксама не ідзе на карысць нікому з іх, а асабліва — ПАРНАСу. І тое, што адбываецца сёння, адштурхне ад апазіцыянераў яшчэ частку патэнцыйных выбаршчыкаў. На гэта спрацуюць і шматлікія дзяржаўныя і праўладныя СМІ, якія ўжо падхапілі скандал.

Каментары4

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна7

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

На Алімпіядзе ізалявалі жаночую зборную па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць