Самалёт A320 авіякампаніі EgyptAir разбіўся каля грэчаскага вострава Карпатас, паведаміла AFP крыніца ў адным з аэрапортаў Грэцыі.

Па словах суразмоўцы агенцтва, самалёт у момант крушэння знаходзіўся ў зоне адказнасці егіпецкіх дыспетчараў.
Раней паведамлялася, што самалёт A320 знік з экранаў радараў над Міжземным морам прыкладна за 45 хвілін да запланаванай пасадкі. Самалёт у гэты момант знаходзіўся ў 280 кіламетрах ад узбярэжжа Егіпта. У егіпецкую паветраную прастору лайнер увайшоў за некалькі хвілін да знікнення з радараў.
***
Авіяцыйныя ўлады Егіпта першапачаткова паведамілі, што з борта самалёта быў атрыманы нейкі сігнал, як мяркуецца, сігнал бедства. Грэчаскія дыспетчары, у сваю чаргу заявілі, што ў час апошняга сеансу сувязі з A320 экіпаж ні аб якіх непаладках не паведамляў. Сігналы бедства ад егіпецкага самалёта грэчаскія дыспетчарскія службы не атрымлівалі.
Самалёт A320 егіпецкай авіякампаніі EgyptAir, які ляцеў з Парыжа ў Каір, знік з экранаў радараў ноччу 19 мая. На борце самалёта знаходзіліся 66 чалавек, у тым ліку 10 членаў экіпажа, - грамадзяне 12 краін.
Цяпер чытаюць
«Узнікаюць уяўленні, што палітвязні мусяць быць стойкімі, сабранымі, удзячнымі. А рэальнасць розная». Пагаварылі з людзьмі, якія водзяць дэпартаваных літаральна за руку
Каментары