Свет11

Украінскія памежнікі знайшлі 17 карцін, выкрадзеных у Італіі, на суму 16 млн еўра

Работнікі памежнай службы і ваеннай пракуратуры правялі паспяховую аперацыю па пошуку калекцыі з 17 карцін, выкрадзеных з гарадскога музея італьянскай Вероны.

Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі.

president.gov.ua

Паводле інфармацыі памежнікаў, агульны кошт знойдзеных работ Рубенса, Тынтарэта, Пізанэла, Карота і Мантэньі перавышае 16 млн еўра.

Па словах старшыні Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, генерал-палкоўніка Віктара Назаранкі 6 мая 2016 года сумеснай следча-аператыўнай групай у Адэскай вобласці, у 1,5 км ад дзяржаўнай мяжы, пры падрыхтоўцы да пераправы на тэрыторыю Малдаўскай рэспублікі, было затрымана 17 карцін, якія маюць вялікую гістарычную і мастацкую каштоўнасць. 7 мая была праведзеная мастацкая экспертыза, у выніку якой выяўлена, што гэтыя карціны — арыгіналы.

«Гэтыя карціны — зоркі калекцыі музея Вероны… такімі эфектыўнымі дзеяннямі мы не толькі захавалі сусветную каштоўнасць гэтых палотнаў, але і пацвердзілі на належным узроўні прэстыж Украіны», — падкрэсліў прэзідэнт.

«Парашэнка даручыў намесніку кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Канстанціну Елісееву звязацца з італьянскімі партнёрамі і запрасіць экспертаў для пацверджання сапраўднасці палотнаў і ўзгаднення фармальнасцей, звязаных з іх перадачай», — гаворыцца ў паведамленні.

11 лістапада 2015 года з Гарадскога музея Кастэльвек'я ў горадзе Верона было выкрадзена 17 найкаштоўнейшых карцін старых майстроў — Рубенса, Тынтарэта, Пізанэла, Карота і Мантэньі.

Па падазрэнні ў крадзяжы карцін з музея Вероны было затрымана 10 грамадзян Малдовы.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Даішнік, якога збіў машынай пенсіянер пад Мінскам, памёр у бальніцы. Яму зладзілі пышнае пахаванне18

Даішнік, якога збіў машынай пенсіянер пад Мінскам, памёр у бальніцы. Яму зладзілі пышнае пахаванне

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі забаранілі пісаць пра забароны2

У небе над Рэчыцай — дрон2

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку2

У ЕС прыйдзецца плаціць па тры еўра за кожны тавар, куплены па-за межамі Еўрасаюза анлайн8

Ціхан Клюкач загінуў12

На Сызранскім НПЗ у Расіі бушуе пажар пасля атакі БПЛА, ёсць загінулыя3

Беларусам прыходзяць паведамленні аб аўтамабільных штрафах ад неіснуючых арганізацый1

Расіяне прыдумалі новую мутную схему, як ездзіць на люксавых аўто з беларускімі нумарамі і эканоміць грошы6

Ціханоўская: У Беларусі не павінна быць ніводнага палітвязня. Мы працягнем змагацца, каб кожны і кожная выйшлі на свабоду11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даішнік, якога збіў машынай пенсіянер пад Мінскам, памёр у бальніцы. Яму зладзілі пышнае пахаванне18

Даішнік, якога збіў машынай пенсіянер пад Мінскам, памёр у бальніцы. Яму зладзілі пышнае пахаванне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць