Грамадства44

Беларускія студэнты адраджаюць «Задзіночанне»

Найстарэйшая студэнцкая арганізацыя Беларусі «Задзіночаньне беларускіх студэнтаў» адновіць дзейнасьць 5 траўня. Як заяўляюць удзельнікі, цяпер у Задзіночаньня «новая каманда, новыя мэты, сьвежыя ідэі і лепшыя традыцыі».

«Адраджэньне стала лягічным вынікам руху #студэнтысупраць, зімовых падзеяў, — распавядае актывістка ЗБС Алена Дзянішчыц. — Падчас акцыі выявіліся актыўныя студэнты, у якіх не было «даху», якім трэба было аб’яднацца, каб далей ісьці разам і дасягаць мэтаў: змагацца за акадэмічныя свабоды, удасканальваць вышэйшую адукацыю з боку студэнтаў. Таму і быў патрэбны незалежны студэнцкі рух — а такая арганізацыя была, і яна была вельмі добрая, але калі яе пазбавілі рэгістрацыі, усё заціхла».

«Задзіночаньне беларускіх студэнтаў» утварылася ў 1989 годзе і было зарэгістраванае ў 1992-м. Задзіночаньне яднала суполкі, якія ўтвараліся пры наяўнасьці прынамсі трох сябраў ЗБС у месцы навучаньня, зьезд склікаўся раз на два гады. Уваходзіла ў Эўрапейскі зьвяз студэнтаў. Выдавала часопіс «Студэнцкая думка», «Студэнцкую газэту», вяло сайт student.by (цяпер — studentby.org), выдавала музычныя альбомы. У 2001 годзе было пазбаўлена рэгістрацыі Мін’юстам, але працягвала дзейнасьць.

Рэгістрацыі ў ЗБС няма і цяпер, але актывісты рыхтуюць дакумэнты і будуць намагацца зарэгістравацца. Арганізацыя мае дзейнічаць у розных напрамках, але галоўнай мэтай будзе абарона правоў студэнтаў. Яшчэ адной важнай рысай арганізацыі стане нацыянальная ідэя — праекты будуць намагацца рабіць па-беларуску, галоўная вэрсія сайта будзе беларускамоўнай. Расейскамоўных у ЗБС абяцаюць «не прыцясьняць».

Ці рэальна ў Беларусі абараніць студэнта, якога можна проста выключыць з унівэрсытэту?

«Ну трэба ж старацца, правільна? Ня можам жа мы сядзець і нічога не рабіць, — тлумачыць Дзянішчыц. — Я прыядналася да ЗБС, бо ў мяне было разьмеркаваньне і я баялася, што мне будуць помсьціць за мае актыўнасьці. Можна было не баяцца — усё адно адпомсьцілі.

Рабіць усё можна толькі зьнізу, бо зьверху зьмяніць нічога немагчыма. На любыя пытаньні ідзе аднолькавы адказ: усё зроблена згодна нарматыўным актам, ёсьць такі кодэкс і такі акт. А ніякай дапамогі ад дзяржавы студэнту не дачакацца. Так што студэнты павінны аб’яднацца, каб саміх сябе абараняць».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Даішнік, якога збіў машынай пенсіянер пад Мінскам, памёр у бальніцы. Яму зладзілі пышнае пахаванне18

Даішнік, якога збіў машынай пенсіянер пад Мінскам, памёр у бальніцы. Яму зладзілі пышнае пахаванне

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку2

У ЕС прыйдзецца плаціць па тры еўра за кожны тавар, куплены па-за межамі Еўрасаюза анлайн8

Ціхан Клюкач загінуў12

На Сызранскім НПЗ у Расіі бушуе пажар пасля атакі БПЛА, ёсць загінулыя3

Беларусам прыходзяць паведамленні аб аўтамабільных штрафах ад неіснуючых арганізацый1

Расіяне прыдумалі новую мутную схему, як ездзіць на люксавых аўто з беларускімі нумарамі і эканоміць грошы6

Ціханоўская: У Беларусі не павінна быць ніводнага палітвязня. Мы працягнем змагацца, каб кожны і кожная выйшлі на свабоду11

«А куды падзеліся сметніцы ў Мінску?» Камунальнікі пракаментавалі скаргі5

Самая маленькая незалежная рэспубліка ў свеце збіраецца праз рэферэндум змяніць назву9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даішнік, якога збіў машынай пенсіянер пад Мінскам, памёр у бальніцы. Яму зладзілі пышнае пахаванне18

Даішнік, якога збіў машынай пенсіянер пад Мінскам, памёр у бальніцы. Яму зладзілі пышнае пахаванне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць