Грамадства44

Профільнае навучанне пачнуць пашыраць у беларускіх школах з новага навучальнага года

Профільнае навучанне пачнуць пашыраць у беларускіх школах з новага навучальнага года. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў па выніках нарады ў кіраўніка Беларусі па актуальных пытаннях развіцця сістэмы адукацыі.

Паводле слоў міністра, сістэма адукацыі ў школах павінна будавацца так, каб да дзясятага класа кожны вучань вызначаўся, як ён хоча далей удасканальваць свае веды: па інжынерным, прыродазнаўчанавуковым, медыцынскім або іншым напрамку. «Інакш кажучы мы будзем ісці па шляху паглыблення і пашырэння профільнага навучання, разумеючы пад гэтым, што сюды ўкладваецца і паняцце прафесійна-тэхнічнага навучання таксама», — сказаў Міхаіл Жураўкоў.

Галоўнай задачай профільнага навучання будзе падрыхтаваць вучня да здачы цэнтралізаванага тэсціравання і паступлення ў ВНУ. «Па профільных педагагічных класах унесены прапановы, каб іх выпускнікі мелі перавагі перад іншымі абітурыентамі пры паступленні ў педагагічныя ВНУ», — дадаў міністр.

Што датычыцца прапаноў па развіцці вышэйшых навучальных устаноў, якія прапрацоўваюцца ў новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі, кіраўнік ведамства адзначыў, што Лукашэнка даручыў яшчэ раз узгадніць усе навацыі з усімі зацікаўленымі структурамі.

«Таму мы яшчэ раз уважліва прапрацуем прапановы, якія датычацца бакалаўрыята, магістратуры, новых падыходаў да вызначэння статусу вышэйшай навучальнай установы. Калі ўсё будзе гатова, падрабязна данясём шырокай грамадскасці аб тым, што засталося ў новай рэдакцыі кодэкса», — растлумачыў міністр.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?3

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Усе навіны →
Усе навіны

Што чуваць у Анатоля Фёдарава, якога разбіў інсульт на стрыме ў Пятрухіна?7

Лукашэнка загадаў вярнуць у абарот чарнобыльскія землі, «чаго б ні каштавала»35

Сасна ўпала проста перад аўтамабілем у Слуцкім раёне

Стаматолаг з Оршы распавяла, што спецслужбы прапанавалі ёй вярнуцца з ЗША ў Беларусь. Яна адказала28

Каб не плаціць 21 рубель штрафу, гамяльчук прадставіўся іменем сябра. І атрымаў крыміналку3

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» праект «Гадзіннічак цікае»6

Футбольны клуб у Нідэрландах душэўна правёў на пенсію прачку, што мыла футболкі гульцоў 27 гадоў1

На працоўным стале кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Кірылы Буданава ляжыць нататнік «Спіс пі*арасаў 2026»25

Хлопец у Асіповічах вырашыў праверыць, ці добра гарыць бензін. Аказалася, што добра3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?3

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць