Улада11

Вашчыкоўскі: Пытанне акрэдытацыі «Белсата» не абмяркоўвалася. Гэта наперадзе. Макей: Беларусь будзе імкнуцца дыверсіфікаваць свае адносіны

Упершыню за апошнія восем гадоў Беларусь з двухбаковым візітам наведаў міністр замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі. Яшчэ ў 2010 напярэдадні выбараў у Мінск сумесна з нямецкім міністрам Гіда Вестэрвеле прыязджаў Радаслаў Сікорскі. Аднак пасля разгону Плошчы перамовы замарозіліся.

Вітальд Вашчыкоўскі — прадстаўнік кансерватыўнага ўрада, які прыйшоў да ўлады ўвосень летась. «Новы ўрад палічыў, што ненармальна, калі суседзі доўгі час не сустракаюцца», — адзначыў Вашчыкоўскі.

Ён пачаў свой візіт у Беларусь з наведвання Курапатаў. І гэта сімвалічны крок. «Нашы народы былі ахвярамі адной імперыі», — адзначыў пан міністр.

Кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей адзначыў, што з польскім калегам яны правялі «адкрытую, шчырую і пладатворную размову». «Гэта знакавая і своечасовая падзея», — дадаў ён. Сапраўды, Вашчыкоўскі — гэта першы еўрапейскі візіцёр такога рангу пасля зняцця санкцый супраць беларускіх чыноўнікаў.

Макей адзначыў, што Беларусь вельмі настроеная на нармалізацыю адносін з Еўрасаюзам. «Аднак гэта не значыць, што мы будзем з кімсьці разрываць адносіны. Беларусь будзе імкнуцца дыверсіфікаваць свае адносіны», — адзначыў беларускі міністр.

У хуткім часе Макей павінен здзейсніць візіт у адказ у Варшаву. Пра візіт на больш высокім узроўні гаворкі пакуль не вядзецца.

Абодва міністры падкрэслівалі, што гаворка вялася на самыя розныя тэмы: ад эканамічнага супрацоўніцтва да культурнага. «На жаль, за апошні час таваразварот паміж Беларуссю і Польшчай зменшыўся, цяпер мы будзе працаваць над тым, каб узнавіць яго і нарасціць», — гэта зноў словы Уладзіміра Макея.

На пытанне карэспандэнта агенцтва БелаПАН, якое Уладзімір Макей прадставіў як «апазіцыйны СМІ», ці абмяркоўвалі бакі пытанне акрэдытацыі тэлеканала «Белсат», Вашчыкоўскі адказаў: «Пакуль не. Гэта наперадзе».

Польскі міністр адзначыў, што для яго партыі пытанне правоў чалавека вельмі важнае. «Але свет не ствараўся за адзін дзень», — вобразна адзначыў польскі госць. Маўляў, Польшча чакае паляпшэння сітуацыі ў Беларусі ў гэтым плане, але не імгненнага.

Візіт адбываўся з ініцыятывы польскага боку, аднак Мінск арганізаваў усё вельмі хутка. «Я ехаў у Беларусь без усялякіх папярэдніх дамоваў», — сказаў пан Вашчыкоўскі.

Абмяркоўвалася таксама пытанне змяншэння цаны на візы для грамадзян Беларусі, трансгранічнае супрацоўніцтва, нават адносіны з Кітаем.

Пасля Мінска Вітальд Вашчыкоўскі наведае Ваўкавыск, адкуль паходзіць яго маці.

«Мы з вамі землякі», — заўсміхаўся ўраджэнец Гродзеншчыны Уладзімір Макей.

Сустрэча Вашчыкоўскага з Аляксандрам Лукашэнкам можа адбыцца заўтра.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»1

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Усе навіны →
Усе навіны

352 тысячы загінулых расійскіх вайскоўцаў — новая ацэнка страт за чатыры гады поўнамаштабнай вайны8

Аўтобусны перавозчык рэкламуе туры з Мінска ў Крым з прыемнай зніжкай. Каментатары ацанілі3

Ціханоўская: Сэнс сённяшняй даты не ў парадах і вайсковай тэхніцы на вуліцах10

Хакеры з Беларусі ўзламалі сетку польскіх медлабараторый2

Новая мода — «вушы эльфа». Што гэтае такое, як выглядае і як таго дасягнуць3

Трамп выказаў гатоўнасць накіраваць дэлегацыю ў Маскву для перамоваў па Украіне5

У цэнтры Мінска з'явіліся цагляныя «катэджы». Для каго?6

ЗША і Іран могуць аднавіць перамовы на наступным тыдні1

Хутка людзі змогуць размнажацца без сэксу. Больш за тое — нават без цяжарнасці і традыцыйных бацькоў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»1

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць