Кіно

Гіпноз на службе паліцыі: трылер «Рэгрэсія»

Жанр: трылер
Рэжысёр: Алехандра Аменабар
У ролях: Ітан Хоўк, Эма Уотсан, Дэвід Цьюліс, Дэван Босцік, Ааран Эшмар, Дэйл Дыкі
Іспанія, Канада, 106 хв.
Адзнака: 6.

Падчас расследавання справы Анджэлы Грэй дэтэктыў Брус Кінэр вымушаны звярнуцца да псіхолага для ўзнаўлення ўспамінаў яе бацькі Джона Грэя. Сеанс рэгрэсіўнага гіпнозу адкрывае жахлівыя факты — па начах са згоды бацькі над дзяўчынай праводзіліся сатанінскія рытуалы. Жадаючы абараніць дзяўчыну ад пераследу тайнай суполкі, дэтэктыў аказваецца ўцягнуты ў свет акультызму. Тое, чаму ён вымушаны супрацьстаяць, знаходзіцца за мяжой разумення і кідае выклік яго перакананням і веры.

Фільм заснаваны на рэальных падзеях, якія раскрываюць маніпуляцыі з падсвядомасцю. Іспанец чылійскага паходжання, рэжысёр і кампазітар Алехандра Аменабар сам напісаў сцэнар. Маючы «Оскар»-2005 за драму «Мора ўнутры», ён вярнуўся да жанру трылера, з якога пачынаў сваю кар’еру. Стужка поўніцца штампамі і моцна нагадвае нізкагатункавы фільм жахаў, злёгку прыпраўлены навуковымі фактамі. Прысутнасць псіхолага-гіпнацізёра не ратуе фільм. Атмасфера старанна нагнятаецца, але персанажы выглядаюць плоска і даверу не выклікаюць.

Пераканаўчым выглядае хіба толькі дэтэктыў Кінэр, персанаж Ітана Хоўка. Акцёр не раз намінаваўся на «Оскар» і шмат здымаецца ў трылерах. Дуэт яму склала брытанка Эма Уотсан, выканаўца ролі Герміёны ў франшызе пра Гары Потэра. Роля ахвяры ёй далася няблага, а на галоўнага маніпулятара яна падобная мала.

Здымкі адбываліся ў канадскіх Антарыа, Таронта і Тотэнхэме. Першы дзень здымак супаў з 25-м днём нараджэння Эмы Уотсан.

***

Рэгрэсія (лац. regressus — зваротны рух) — ахоўны механізм, які з’яўляецца формай псіхалагічнага прыстасавання ў сітуацыі канфлікту ці трывогі. Чалавек несвядома звяртаецца да дзіцячых, інфантыльных узораў паводзінаў, якія, як яму здаецца, гарантуюць лепшую абарону і бяспеку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна

Усе навіны →
Усе навіны

«І ўсё ж такі ён існуе!» У сеціве «спалілі», як выглядае новы электрагармонік МАЗ, якую завод трымае ў сакрэце10

У Віцебску жанчына збіла сужыцеля да першай групы інваліднасці. Колькі далі?3

Фестываль агню ў мінскім заапарку, які абурыў гараджан, не адбудзецца

У Расіі забаранілі пісаць пра забароны2

У небе над Рэчыцай — дрон2

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку2

У ЕС прыйдзецца плаціць па тры еўра за кожны тавар, куплены па-за межамі Еўрасаюза анлайн8

Ціхан Клюкач загінуў12

На Сызранскім НПЗ у Расіі бушуе пажар пасля атакі БПЛА, ёсць загінулыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць