Грамадства1212

Праз чатыры гады пасля прысуду ўлады вырашылі пазбавіць Алеся Бяляцкага месца жыхарства

Праваабаронца Алесь Бяляцкі атрымаў пастанову аддзела прымусовага выканання Партызанскага раёна горада Мінска аб тым, што на долю кватэры, у якой ён пражывае з сям'ёй, накладзены арышт.

У пастанове, якая была вынесеная загадчыкам сектара № 2 М.М. Гастэлам 4 студзеня 2016 года, у прыватнасці ўказана, што ў вытворчасці аддзела прымусовага выканання Партызанскага раёна г.Мінска на выкананні знаходзіцца выканаўчы ліст № 1-978/2011 ад 24.11.2011 суда Першамайскага раёна г. Мінска аб накіраванні ў кошт канфіскацыі маёмасці Алеся Бяляцкага 18/100 долі ў праве ўласнасці на кватэру, у якой ён стала пражывае са сваёй сям’ёй. У мэтах забеспячэння ажыццяўлення выканаўчых дзеянняў на дадзеную маёмасць накладзены арышт. 

Адметна, што гэты выканаўчы ліст быў выдадзены ў аддзел прымусовага выканання толькі 14 снежня 2015 года.

Варта нагадаць, што, згодна з прысудам суда Першамайскага раёна г. Мінска, 24 лістапада 2011 года Алесь Бяляцкі быў асуджаны да 4 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, якая належала яму на праве ўласнасці – у тым ліку кватэры, у якой знаходзіўся офіс закрытага ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна».

Яшчэ да суда над праваабаронцам на офіс арганізацыі быў накладзены арышт. 26 лістапада 2012 года ён быў апячатаны судовымі выканаўцамі суда Першамайскага раёна г. Мінска (акт вопісу маёмасці ад 26.11.2012 г.), уся маёмасць арганізацыі, якая там знаходзілася, была канфіскаваная і вывезеная. У сувязі з немагчымасцю карыстання офісам, праваабаронцы былі вымушаныя пакінуць яго.

У выніку абскарджанняў рашэнняў аб канфіскаванай маёмасці, паводле рашэння суда Партызанскага раёна г. Мінска ад 4 ліпеня 2012 года, арышт з долі ў кватэры, у якой пражываў Алесь са сваёй сям’ёй, быў зняты.

Такім чынам, падобна, што праз чатыры гады пасля вынясення прысуду Алесю Бяляцкаму улады вырашылі канфіскаваць не толькі кватэру, у якой месціўся офіс арганізацыі, але і фактычна пазбавіць праваабаронцу месца жыхарства.

Алесь Бяляцкі не выключае, што прычынай раптоўнай актыўнасці мінюста мог стаць нядаўні зварот Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека да беларускіх уладаў з нагоды невыканання рашэння Камітэта па правах чалавека ААН па яго справе. 

«Мне падаецца, гэтая пастанова аб канфіскацыі можа быць звязаная з тым, што на адрас Міністэрства замежных спраў быў накіраваны зварот аб невыкананні патрабаванняў Камітэта па правах чалавека ААН па маёй крымінальнай справе. Адным з такіх патрабаванняў да беларускіх уладаў з’яўляецца ануляванне маёй судзімасці. Магчыма, нашая актыўнасць на міжнародным узроўні магла выклікаць такую рэакцыю з боку ўладаў – патрабаванне аб выкананні судовага рашэння чатырохгадовай даўніны», — кажа Алесь Бяляцкі.

Праваабаронца абскардзіў пастанову аб канфіскацыі ў судзе.

«У мяне была магчымасць абскардзіць дадзеную пастанову, і я гэта зрабіў, спасылаючыся на той факт, што ў гэтай кватэры жыву я разам з жонкай», - паведаміў Алесь Бяляцкі. 

Каментары12

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ17

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

Страшна быць непачутай у сваім болі: жыхарка Віцебска распавяла пра страту дачкі

Мінская блогерка змагаецца за тое, каб «Яндэкс» звольніў жанчыну-кіроўцу бізнэс-таксі. Тая ў адказ падала заяву ў міліцыю13

Селін Дыён абвясціла пра канцэрты ў рамках свайго вяртання пасля цяжкай хваробы: Я гатовая да гэтага4

Трамп заявіў пра гатоўнасць завяршыць вайну з Іранам без адкрыцця Армузскага праліва12

Ці магчыма зацяжараць у космасе? Навукоўцы праверылі2

Амерыканскі астранаўт у космасе раптам развучыўся гаварыць2

У Ізраілі прынялі новы закон аб смяротным пакаранні праз павешанне11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ17

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць