Свет11

«Ізвестія»: Мінабароны Расіі выпусціць дапаможнік «Ветлівыя людзі» для барацьбы з мацюкамі ў арміі

Мінабароны Расеі збіраецца выпусціць дапаможнік «Ветлівыя людзі» для расійскіх вайскоўцаў, з дапамогай якога плануе змагацца з ненарматыўнай лексікай у войску.

Пра гэта ваеннае ведамства паведаміла ў адказе руху «Усерасійскае бацькоўскі сход», якое папрасіла выкараніць лаянку ў войсках.

У грамадскай арганізацыі лічаць, што вайскоўцам ад радавога да генерала не да твару брыдкасловіць, «гэта ганьбіць гонар мундзіра і рускага воіна».

У Мінабароны заявілі, што ўжо цяпер з вайскоўцамі вядзецца адпаведная работа, а неўзабаве выйдзе кніга спецыяліста па этыкеце Івана Арцішэўскага «Ветлівыя людзі».

Па словах аўтара, у дапаможніку будзе змешчана інструкцыя па паводзінах за сталом, пры зносінах з жанчынамі, згадваюцца таксама тэлефонныя размовы, імідж і знешні выгляд.

Прадстаўнік грамадскай арганізацыі, якая звярнулася да вайсковага ведамства, Уладзімір Расноўскі ўпэўнены, што пры Сувораву, Кутузаву і Ушакову салдаты не лаяліся матам, таму «гэта былі самыя магутныя войскі ў свеце».

Па словах Расноўскага, камандзір павінен караць салдат, якія лаюцца пры ім, напрыклад, чысткай двара або 100 кг бульбы.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях19

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Усе навіны →
Усе навіны

Тры турысты загінулі ў Інданезіі падчас вывяржэння вулкана, 20 прапалі без вестак

Калі пакеты для ўпакоўкі ў краме бясплатныя, то іх можна браць у любой колькасці? Тлумачыць юрыст2

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ51

Зяленскі заявіў пра згоду на абвешчанае Трампам перамір'е

Трамп аб'явіў трохдзённае перамір'е паміж Расіяй і Украінай13

«Дагэтуль трохі ў шоку». Француз, якога беларусы ўратавалі ад банкруцтва, расказаў пра таямніцы сваёй кавярні9

Візажыстка з Гомеля ў гонар 9 мая запісала святочны ролік — максімальна вульгарна расфарбавала 13‑гадовую дачку50

Такаеў і Мірзіёеў усё ж прыедуць пацешыць Пуціна2

Чыноўнікі пачалі спаборнічаць памерам «яблыневых» бутаньерак. Качанава сярод лідараў ФОТАФАКТ14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях19

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць