Здароўе1111

Беларусь выбрала для прышчэпак расійскую вакцыну

Сёлета для вакцынацыі супраць грыпу ў Беларусі будзе выкарыстоўвацца расійская вакцына «Грыпол плюс».

Пра гэта паведаміла на прэс-канферэнцыі 22 верасня ў Мінску намеснік начальніка аддзела гігіены і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан.

«Гэтая вакцына і па тэндары выйграла, і яе закупляюць многія прадпрыемствы для правядзення вакцынацыі сваіх супрацоўнікаў», — зазначыла яна.

Паводле слоў Карабан, «Грыпол плюс» выкарыстоўваецца ў Беларусі на працягу апошніх пяці гадоў, аднак яе высокая цана не дазваляла ёй выйграваць тэндар на масавую закупку вакцын. «Сёлета была прапанаваная цана ніжэйшая, чым у кампаніі, якая пастаўляла кітайскую вакцыну («Флюваксін»), якую мы выкарыстоўвалі з 2010 года», — дадала спецыяліст.

Яна падкрэсліла, што «Грыпол плюс» адносіцца да субадзінкавых вакцын, якія ўтрымліваюць толькі паверхневыя бялкі, і «па мінімуме выклікае пабочныя рэакцыі». Супрацьпаказаннямі для прымянення з'яўляюцца алергічныя рэакцыі на папярэдняе вакцынаванне супраць грыпу, а таксама алергія на курыны бялок, адтэрмінаваным супрацьпаказаннем — вострыя фазы захворванняў.

Вакцынацыя супраць грыпу праводзіцца ў Беларусі ў кастрычніку—лістападзе.

Акрамя «Грыпола плюс» сёлета будуць даступныя вакцыны «Ваксігрып» (Францыя), «Інфлювак» (Нідэрланды), «Ультравак» (Расія), «Флюваксін» (Кітай). Кошт вакцынацыі для насельніцтва пакуль невядомы, але, паводле слоў Карабан, ён будзе не нашмат вышэйшы за леташні і складзе арыенціровачна ад 90 да 150 тысяч. 

Як зазначыла кіраўнік Нацыянальнага цэнтра па грыпе Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Наталля Грыбкова, «Грыпол плюс» таксама ўтрымлівае ў складзе імунамадулятар поліаксідоній. «Паводле звестак расійскіх аўтараў, наяўнасць поліаксідонію ў гэтай вакцыне дазваляе ўзняць супраціўляльнасць арганізму да іншых рэспіраторных інфекцый, якія могуць нас праследаваць на працягу ўсяго эпідэмічнага сезону», — сказала яна.

Акрамя таго, дадала Грыбкова, усе партыі вакцын, якія паступаюць у Беларусь, правяраюцца на бясшкоднасць і рэактагеннасць. «Перш чым паступіць да спажыўца, яны будуць правераныя, нягледзячы на добрыя продажныя характарыстыкі. Надалей плануецца таксама праверка спецыфічнай актыўнасці, але, паводле звестак расійскіх даследчыкаў, яе супрацьвірусная актыўнасць даволі высокая», — зазначыла спецыяліст.

Каментары11

Цяпер чытаюць

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты35

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

У бабруйскага зефіру з лінейкі здаровага харчавання праявіўся паслабляльны эфект

ЗША здолелі ўратаваць свайго пілота са збітага самалёта ў Іране. Але быў яшчэ і другі4

Былы генсак НАТА разглядаў магчымасць вываду войскаў альянсу з краін Балтыі, каб залагодзіць Пуціна4

«Дабегалася, карацей». Спявачка Ларыса Грыбалёва трапіла ў бальніцу з міні-інсультам6

«Мы самі прымем гэта рашэнне». Пуцін у Крамлі паставіў перад Ніколам Пашынянам пытанне рубам, той трымаўся годна10

У Гродне трое школьнікаў здзекаваліся з іншага падлетка: падвесілі за партфель у прыбіральні4

Нафтагазавыя даходы расійскага бюджэту падаюць удвая чацвёрты месяц запар3

Яшчэ адзін аператар запускае ў Беларусі сетку 5G3

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін даказваў Дудзю, што не яўрэй17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты35

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць