Эканоміка99

Мядзведзеў: Шэрыя пастаўкі харчавання ў Расію з Беларусі непрымальныя

Шэрыя схемы паставак харчавання ў Расію недапушчальныя, у тым ліку з Беларусі. Пры гэтым Масква мае ў гэтым пытанні поўнае паразуменне з партнёрамі, заявіў журналістам прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў у Гродне. 

Прэм'еры Кабякоў і Мядзведзеў на фоне партрэта Пятра Сталыпіна ў Гродне, фота з фэйсбука прэм'ера Расіі

«Што тычыцца ўсякага роду шэрых і кантрабандных схем — тут у нас пазіцыя адзіная для ўсіх дзяржаў, у тым ліку і нашых партнёраў з Беларусі: такія схемы недапушчальныя, мы з імі змагаліся, і натуральна, будзем змагацца», — сказаў кіраўнік расійскага Кабінета міністраў, адказваючы на пытанне аб тым, ці існуе праблема паставак у РФ праз Беларусь санкцыйных тавараў.

Па словах прэм'ера, у гэтым пытанні ёсць «поўнае паразуменне таго, што такія пастаўкі, якія не звязаныя з перадачай прадукцыі, атрыманай на тэрыторыі Беларусі, я маю на ўвазе вырашчанай у Беларусі ці кардынальным чынам перапрацаванай — яны з'яўляюцца парушэннем існуючага рэжыму забароны на ўвоз, гэта значыць так званых антысанкцый».

«Натуральна, мы з такімі пастаўкамі будзем змагацца - як мытнымі метадамі, так і іншымі», - сказаў Мядзведзеў.

Кіраўнік Кабміна Расіі лічыць, што цяперашняя сітуацыя ў гэтай сферы «якраз схіляе да таго, каб ствараць сумесныя прадпрыемствы, звязаныя з падрыхтоўкай, вырошчваннем і наступнай перапрацоўкай сельгаспрадукцыі».

У цэлым, па словах Мядзведзева, у Расіі з Беларуссю добрыя адносіны. Ён звярнуў увагу, што тавараабарот дзвюх краін «вядома залежыць ад бягучай эканамічнай сітуацыі і ў гэтым сэнсе ён знаходзіцца па уплывам цэлага шэрагу фактараў». Кіраўнік Кабміна РФ адзначыў, што калі адразу пасля стварэння Мытнага саюза і ЕАЭС тавараабарот вырас, то цяпер «пад уплывам сцісканняў эканомік і памяншэння цэн на вуглевадароды таваразварот некалькі паднізіўся».

Каментары9

Цяпер чытаюць

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»18

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце жанчыну, якую падманулі расійскія турысты? Кампанія, якая тут ні пры чым, прапанавала ёй кампенсацыю3

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха2

Севярынец расказаў, як і навошта рэзаў сабе руку на Акрэсціна ў 2020‑ым5

«Хто валодае Малой Такмачкай, той валодае светам». Непрыступнае ўкраінскае сяло стала мемам7

Прэзідэнт Францыі зладзіў прабежку ў Ерэване. З ім пабеглі вулічныя сабакі9

5 карысных паслуг мінскага аэрапорта, якія вы маглі не ведаць1

У Мінску ставяць спецыяльныя боксы для сабак — вось для чаго3

«У гэты дзень не спала ўся краіна». У Докшыцах з помпай адкрылі аўтамыйню7

У Расіі павесілі банер «З Днём Попеды!»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»18

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць