Улада

Парсюкевіча пакінулі за кратамі

Сьледчы Маскоўскага раёну Менску Дзьмітры Разанка прыняў рашэньне пакінуць за кратамі віцебскага прадпрымальніка. Рашэньне было абвешчанае ў адсутнасьць адвакаткі Парсюкевіча Веры Страмкоўскай. Сёньня Сяргея перавядуць у СІЗА на Валадарскага.

Сьледчы Маскоўскага раёну Менску Дзьмітры Разанка прыняў рашэньне пакінуць за кратамі віцебскага прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча. Рашэньне было абвешчанае ў адсутнасьць адвакаткі Парсюкевіча Веры Страмкоўскай.

Прадпрымальнік быў арыштаваны 4 сакавіка на трое сутак. Супраць Парсюкевіча 31 студзеня была заведзеная крымінальная справа па артыкуле 364 КК («гвалт, альбо пагроза гвалту ў адносінах да работніка міліцыі»). Прадпрымальніку пагражае да шасьці гадоў зьняволеньня. Абвінавачваньне зводзіцца да таго, што падчас адбыцьця 15‑сутачнага арышту на Акрэсьціна, Парсюкевіч зьбіў намесьніка дзяжурнага Аляксандра Длупа.

Сёньня Сяргея перавядуць у СІЗА на Валадарскага, дзе ён будзе чакаць сканчэньня сьледзтва і суду. Грамадзкі камітэт па вызваленьню Сяргея Парсюкевіча распаўсюдзіў зварот да грамадзкасьці з заклікам праявіць салідарнасьць з лідэрам прадпрымальнікаў Віцебску і патрабаваць яго вызваленьня. Па справе таксама былі праінфармаваныя паслы краінаў Эўрасаюзу і ЗША.

Сяргей Парсюкевіч жанаты, мае непаўналетняга сына.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ19

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

Страшна быць непачутай у сваім болі: жыхарка Віцебска распавяла пра страту дачкі

Мінская блогерка змагаецца за тое, каб «Яндэкс» звольніў жанчыну-кіроўцу бізнэс-таксі. Тая ў адказ падала заяву ў міліцыю13

Селін Дыён абвясціла пра канцэрты ў рамках свайго вяртання пасля цяжкай хваробы: Я гатовая да гэтага4

Трамп заявіў пра гатоўнасць завяршыць вайну з Іранам без адкрыцця Армузскага праліва12

Ці магчыма зацяжараць у космасе? Навукоўцы праверылі2

Амерыканскі астранаўт у космасе раптам развучыўся гаварыць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ19

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць