Грамадства11

Юрый Рубцоў два гады будзе знаходзіцца на прафілактычным уліку

25 жніўня былы палітзняволены Юрый Рубцоў сабраў неабходныя дакументы, каб стаць на прафілактычны ўлік у крымінальна-выканаўчай інспекцыі Савецкага РАУС Гомеля. 

Пры вызваленні з бабруйскай калоніі яму было прадпісана на працягу трох дзён з'явіцца ў мясцовую міліцыю і стаць на ўлік. «Прайшоў дактыласкапію, узяў паперкі ў крымінальным вышуку і ў участковага, заўтра ўсё гэта здам у крымінальна-выканаўчую інспекцыю. Назіранне за мной будзе доўжыцца два гады», — паведаміў былы палітзняволены.

Яму можна будзе перамяшчацца ўсюды, але калі паездка зацягнецца на месяц і больш, то неабходна будзе паведаміць аб гэтым у міліцыю з указаннем адрасу знаходжання. Таксама нельга ўчыняць адміністрацыйныя правапарушэнні. «А вось гэты пункт нялёгка выканаць, бо ў нас чалавек можа ісці па бязлюднай вуліцы сярод ночы і раптам пачаць лаяцца матам. Самі міліцыянеры могуць «арганізаваць» пры неабходнасці правапарушэнне. Так што свабода ў нас умоўная», — пракаментаваў Рубцоў.

Ён ужо рабіў спробы ўладкавацца на працу, але пакуль безвынікова. «У нас жа падатак на дармаедства, не ўладкуешся на працу — плаці дзяржаве грошы. Ніколі багатай не стане краіна, у якой грамадзяне — жабракі, але наш прэзідэнт гэтага не разумее», — падкрэсліў гамяльчанін.

Рубцову неабходна прайсці абследаванне ва ўмовах стацыянара з-за праблем з нагой, якія ўзніклі ў калоніі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?13

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?

Усе навіны →
Усе навіны

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму3

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі перахапіў уладу ў Маджтабы Хаменеі6

Камунальнікі пойдуць аглядаць кватэры беларусаў4

Андрэй Пачобут сустрэўся з жонкаю

У Гродзенскім заапарку з'явіўся новы жылец — Лёня Агуці

Прыём некаторых папулярных лекаў падчас цяжарнасці павялічвае рызыку аўтызму ў дзіцяці амаль напалову10

Сёння ў Варшаве адкрыецца яшчэ адна беларуская кнігарня4

Трамп даручыў падрыхтавацца да доўгай блакады Армузскага праліва3

Таямніца, якой 200 мільёнаў гадоў: навукоўцы высветлілі, чаму крабы ходзяць бокам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?13

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць