Грамадства

Затрыманых удзельнікаў панк-канцэрта пад Мінскам адпусцілі, пратаколы накіравалі на дапрацоўку

Затрыманых удзельнікаў панк-канцэрта пад Мінскам адпусцілі, пратаколы ў дачыненні да іх накіравалі на дапрацоўку, паведаміў БелаПАН адзін з арганізатараў канцэрта. 

Нагадаем, вечарам 1 жніўня ў лесе пад Мінскам праходзіў Augustowski Forest Gig, на якім павінны былі выступіць панк-гурты Destroyers, Chaos Machine, Grossman, Time2Begin, The Small і іншыя. Аднак канцэрт быў у грубай форме перапынены супрацоўнікамі АМАП. Прыкладна 40-50 чалавек заштурхнулі ў аўтазакі і даставілі ў Ждановіцкі аддзел міліцыі УУС Мінскага райвыканкама, размешчаны ў пасёлку Ратамка. 

Пасля праверкі дакументаў большасць затрыманых былі адпушчаныя. У дачыненні да пяцярых маладых людзей склалі пратаколы. Некаторых з іх моцна збілі. Двух удзельнікаў канцэрта, якіх, паводле непацверджанай інфармацыі, абвінавацілі ў дробным хуліганстве (арт. 17.1 КоАП) і распіванні спіртных напояў у грамадскім месцы (арт. 17.3 КоАП), адпусцілі 2 жніўня. 

Трое ўдзельнікаў канцэрта павінны былі сёння паўстаць перад судом Мінскага раёна, але суддзя накіраваў пратаколы, складзеныя ў дачыненні да іх, на дапрацоўку і вызваліў у будынку суда.

Маладых людзей абвінавачваюць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі (арт. 23.4 КоАП), дробным хуліганстве (арт. 17.1 КоАП) і распіванні спіртных напояў у грамадскім месцы (арт. 17.3 КоАП). Яны плануюць зняць пабоі і абскардзіць дзеянні супрацоўнікаў міліцыі ў пракуратуры. 

Як паведаміў адзін з арганізатараў канцэрта, супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі ў іх музычную апаратуру і інструменты коштам прыблізна 8 тыс. долараў. 

«Нам сказалі, што мерапрыемства было несанкцыянаваным. Яно праводзілася без дазволу, таму апаратуру і інструменты канфіскавалі. Калі арганізатар аб'явіцца, яму будзе выстаўлены штраф. Калі ён яго аплаціць, то тады апаратуру вернуць. Але справа ў тым, што арганізатара як такога няма. Канцэрт быў арганізаваны групай сяброў. Хтосьці прынёс гітары, хтосьці — барабаны, хтосьці — генератар. Кожны зрабіў свой унёсак», — сказаў суразмоўца БелаПАН.

Каментары

Цяпер чытаюць

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду13

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай з дапамогай штучнага інтэлекту ператварае сваю сістэму назірання ў інструмент «прагнастычнага» кантролю1

У Гродне сабак везлі ў адкрытым багажніку, адзін з іх выпаў падчас руху ВІДЭА1

Шалёны манеўр матацыкліста ў Гомелі трапіў на ВІДЭА2

Статкевіч: Лідары руху за дэмакратыю павінны заставацца ў краіне, нават калі кошт гэтага вялікі. Дыяспара можа адыграць толькі дапаможную ролю60

Спачатку закапалі цела, потым адкапалі і спалілі, а прах развеялі. У Гомелі раскрылі забойства2

Брытанская разведка: На вайне ва Украіне загінулі амаль паўмільёна расійскіх салдат8

Ці абавязаныя рэстараны даваць ваду кліентам: гучнае рашэнне суда ў турыстычнай Італіі3

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа20

Еўрасаюз пакуль не будзе прызначаць перамоўшчыка з Пуціным2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду13

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць