Грамадства22

Язык да Кіева давядзе

Палажэньне аб гутарцы пры паступленьні на пэўныя спэцыяльнасьці ВНУ атрымаюць на наступным тыдні. Гутарыць з «кандыдатамі ў абітурыенты» пачнуць ужо ў красавіку. Вынікі гутаркі будуць дейсныя для ўсіх беларускіх ВНУ, таму абітурыенты з «воўчым білетам» змогуць рэалізаваць сябе толькі за мяжой.

Палажэньне аб гутарцы пры паступленьні на пэўныя спэцыяльнасьці ВНУ атрымаюць на наступным тыдні

Палажэньне аб правядзеньні абавязковай гутаркі пры паступленьні на пэўныя спецыяльнасьці ВНУ атрымаюць на наступным тыдні. Аб гэтым паведаміў 27 лютага журналістам першы намеснік міністра адукацыі Аляксандар Жук.

«Пастанова цяпер ужо знаходзіцца ў Мінюсьце на рэгістрацыі. На наступным тыдні яна будзе даведзена да ўсіх ВНУ», — сказаў першы намеснік міністра.

Паводле слоў Аляксандра Жука, пасьля гэтага пачнецца рэгістрацыя кандыдатаў для паступленьня на адпаведныя спэцыяльнасьці. У красавіку будзе арганізавана гутарка ў тых ВНУ, якія рыхтуюць спэцыялістаў гэтых прафэсій.

«Што датычыцца грамадзян іншых дзяржаў, гэты парадак на іх не распаўсюджваецца», — удакладніў першы намесьнік міністра.

У прыватных ВНУ таксама будзе праводзіцца гутарка на тых факультэтах, дзе рыхтуюць спэцыялістаў адпаведных прафесій.

Аляксандар Жук адзначыў, што гутарку можна прайсьці і ў ВНУ па месцы жыхарства, а вынікі будуць прымацца ва ўсіх ВНУ краіны.

Паводле БЕЛТА

Каментары2

Цяпер чытаюць

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны23

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Рэжысёрка фільма пра «СВА» звалілася з моста ў Асеціі і загінула14

Дзяўчынка сустрэла на лецішчы мядзведзя. Ён мірна адпачываў у двары1

Папулярны трэвел-блогер з Польшчы наведаў Беларусь. Такіх цэн і колькасці камер ён не чакаў14

«Вольны Кіеў — Свабодны Мінск». Ціханоўская прадэманстравала чыгуначны квіток ФОТАФАКТ6

Ціханоўская пра ўдары Расіі па Украіне: Кожны такі ўдар толькі яшчэ раз паказвае сапраўдную сутнасць пуцінскага рэжыму10

«Было толькі $1000»: гэтыя мінчукі купілі кватэру амаль без ашчаджэнняў3

Прымусовыя аборты і продаж цнатлівасці. Былая гейша расказала пра цёмны бок сваёй працы

Ціханоўская прыехала на могілкі да Марыі Зайцавай2

Статкевіч — Калеснікавай: Людзі не скаціна на базары35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны23

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць